Вытокі гімна «Багародзіца»: новыя звесткі, пераасэнсаванне вядомага

15.07.2022 Музыка

З нагоды перамогі ў Грунвальдскай бітве і да Сусветных дзён беларускай культуры выйшла новае даследаванне Змітра Сасноўскага пра паходжанне сярэднявечнага духоўнага гімна «Багародзіца», які спявала польска-літоўскае войска перад бітвай. Новыя звесткі і пераасэнсаванне вядомай інфармацыі з даследавання, апублікаванага раней. Інфармацыя аб гэтым апублікавана на старонцы staryolsa.com 


вытокі.jpg

◾️У чым асноўная праблема гімна?

◾️ «Багародзіца» — праваслаўны альбо каталіцкі гімн?

◾️Хто аўтар вершаў?

◾️Якія сувязі мае гімн са старабеларускай культурай?

◾️Этапы стварэння і іншыя цікавосткі?

Поўная версія даследавання даступная на беларускай, рускай і ангельскай мовах па спасылцы.

Зміцер Сасноўскі — гісторык, заснавальнік і музыка гурта «Стары Ольса». Аўтар кніг: «Гісторыя беларускіх музычных уплываў» (2009), «Музычная культура рыцарскага саслоўя ВКЛ і Каралеўства Польскага» (2010), «Гісторыя беларускай музычнай культуры» ў 2 тамах (2010, 2012).