Міністэрства аховы здароўя прапаноўвае беларусам узяць удзел у праекце па вывучэнні імунітэту супраць COVID-19

Беларусы з 14 мая змогуць паўдзельнічаць у праекце па вывучэнні імунітэту супраць COVID-19. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, піша Звязда. Усе ахвотныя змогуць здаць свой біялагічны матэрыял (кроў) для даследавання на антыцелы да COVID-19.


ім.jpg

Гэта даследаванне праводзіцца для ацэнкі папуляцыйнага імунітэту насельніцтва.

Арганізуе праект Міністэрства аховы здароўя Беларусі сумесна з Расспажыўнаглядам Расіі з 14 па 19 мая. Тэсціраванне на антыцелы для жыхароў Беларусі будзе бясплатнае.

Запіс на тэсціраванне будзе толькі ў электронным выглядзе. Жадаючыя змогуць зарэгістравацца і прайсці анкетаванне анлайн. Доступ для запісу на тэсціраванне будзе адкрыты з 12 мая.

Звязда