• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.03.2023 | Гісторыя Беларуская мова

«Чаго не дарабіў рускі штык — даробіць руская школа». Як вывучэнне рускай мовы стала абавязковым

13 сакавіка 1938 года ва ўсіх школах СССР было ўведзена абавязковае вывучэнне расійскай мовы. Сёння, калі час ад часу чуюцца фантазіі пра прымус да ўжывання беларускай, узгадаем пра рэальнае гвалтоўнае насаджэнне чужой мовы на нашай зямлі. Піша Ганна Ермаковіч на «Новым Часе».


licej_adukacyja_fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas5_logo.jpg

Для нашай краіны ўвядзенне абавязковага вывучэння расійскай мовы стала чарговай прыступкай у гнуснай справе пазбаўлення нацыянальнай ідэнтычнасці, на той момант ужо зняважанай і згвалтаванай расійскімі ўладамі. Дастаткова ўзгадаць цытату з «Мужыцкай праўды», што прагучала ў 1864-м і не страціла актуальнасці дагэтуль:

«У нас, дзецюкі, адно вучаць у школах, каб ты знаў чытаці па-маскоўску, а то для чаго, каб цябе саўсім перарабіці на маскаля...».

Яшчэ раней прагучала знакамітае «Чаго не дарабіў расійскі штык — даробіць расійскі чыноўнік, расійская школа і расійская царква» — выказванне, якое прыпісваюць віленскаму генерал-губернатару Міхаілу Мураўёву, здушыцелю паўстання Каліноўскага.

У пастанове «Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей», якую Сталін падпісаў у 1938-м (верагодна, недзе паміж падпісаннем расстрэльных спісаў), знойдзем цікавы пункт:

«ЦК ВКП(б) і СНК СССР падкрэслівае, што родная мова з’яўляецца асновай выкладання ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей, што выключэнні з гэтага правіла, якія маюць месца ў некаторых аўтаномных рэспубліках РСФСР, могуць мець толькі часовы характар і што тэндэнцыя да ператварэння рускай мовы з прадмета вывучэння ў мову выкладання, і тым самым да ўшчамлення роднай мовы, з’яўляецца шкоднай і няправільнай».

У гэтым месцы сённяшнія супрацоўнікі беларускага мінадукацыі і іх начальнік, верагодна, не пагодзяцца з «правадыром народаў».

А вось расійскі кіраўнік дакладна працягнуў бы тэндэнцыю нязгоды з Леніным, які ў адным з артыкулаў меў неасцярожнасць напісаць:

«Мы, зразумела, стаім за тое, каб кожны жыхар Расіі меў магчымасць навучыцца вялікай рускай мове. Мы не жадаем толькі аднаго: элемента прымусовасці. Мы не жадаем заганяць у рай дубінай».

Той якраз пайшоў далей і заганяе ў «рай» крылатымі ракетамі, пакуль некаторыя з прадстаўнікоў дэмакратычнага беларускага руху вышукваюць новыя нагоды заявіць аб «гвалтоўнай беларусізацыі».

Вось як бальшавікі абгрунтоўвалі патрэбу ўвесці абавязковае вывучэнне рускай мовы ў адпаведнай «пастанове»:

1.«Веданне рускай мовы павінна стаць магутным сродкам сувязі і зносін паміж народамі СССР, якія садзейнічаюць іх далейшаму гаспадарчаму і культурнаму росту».

Цікава, што ў 1929 годзе Сталін прытрымліваўся супрацьлеглага меркавання. «Мільённыя масы народа могуць мець поспех у справе культурнага, палітычнага і гаспадарчага развіцця толькі на роднай, на нацыянальнай мове», — адной рукой пісаў гэтыя словы, а іншай — згортваў беларусізацыю.

2. «Авалоданне рускай мовай спрыяе далейшаму ўдасканаленню нацыянальных кадраў у галіне навуковых і тэхнічных ведаў».

3. «Веданне рускай мовы забяспечвае неабходныя ўмовы для паспяховага нясення ўсімі грамадзянамі СССР воінскай службы ў радах працоўна-сялянскай Чырвонай арміі і Ваенна-марскога флоту».

Фактычна ж гэтая пастанова замацавала імперска-бальшавіцкі міф пра рускую мову як найпершую, найпрэстыжнейшую, найвялікшую і наймагутнейшую. Нацыянальныя ж мовы станавіліся «сялянскімі», нявартымі, другаснымі, а з часам і ўвогуле — маргінальнымі, як і сама ідэя нацыянальнай ідэнтычнасці.

На вялікае шчасце, СССР не існуе вось ужо 32 гады — шчаслівыя для многіх краін, што раней уваходзілі ў яго склад, але ў свой час адстаялі права на еўрапейскі шлях, і няшчасных для Беларусі, якая адзіная з былых савецкіх рэспублік захавала расійскую мову ў якасці дзяржаўнай.

Тым не менш, дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова заяўляе на старонках «Салідарнасці»: «Зараз распаўсюджваць беларускую мову праз гвалт — прабачце, якія гістарычныя ўрокі мы тады вынеслі?». А палітолаг Вадзім Мажэйка выказвае сумневы ў тым, што беларуская мова павінна быць адзінай дзяржаўнай, але адзначае і тое, што «фармат дзяржаўнага двухмоўя шмат у чым дыскрэдытаваны ў Беларусі». Тады ж якая, прабачце, мова павінна быць дзяржаўнай? І, выказваючыся словамі спадарыні Шчытцовай, якія гістарычныя ўрокі мы тады вынеслі?

Мовазнаўца, былы старшыня БНФ «Адраджэнне» і партыі БНФ (1999 — 2007) Вінцук Вячорка ў размове з «Новым Часам» адзначаў:

— Трэба рыхтаваць грамадства да таго, што беларуская мова зноў мае стаць адзінай дзяржаўнай. Бо нарасло мноства міфаў вакол кароткай і выратавальнай (няхай часова) для беларускае мовы эпохі, маю на ўвазе 1990 — 1995 гады, калі яна была адзінай дзяржаўнай. Колькі нарасло недарэчных стэрэатыпаў, у тым ліку з вуснаў людзей, якія тады яшчэ не жылі альбо былі маленькімі дзецьмі.

Кажуць, быццам тады нехта некага прымушаў размаўляць па-беларуску. Глупства.

Дзяржаўная мова — гэта мова дзяржавы, дзяржаўнага чыноўніка, які сапраўды абавязаны ёю валодаць на функцыянальным узроўні, каб адказаць, адпісаць, скласці дакумент па-беларуску. А чалавек на вуліцы альбо ў сям’і хай гаворыць на той мове, на якой хоча.

Праз гэтае фіктыўнае дзяржаўнае двухмоўе, якое на практыцы аднамоўе, тыя самыя дзяржаўныя службоўцы паўтараюць адно: «у нас два государственных языка, я не обязан вам отвечать по-белорусски». Гэтае двухмоўе дзяржаўнае пацярпела поўны крах. Тое, што беларуская мова ў выніку апынулася ў «чырвонай кнізе» ЮНЕСКА, сярод моў, над якімі навісла пагроза — самы моцны аргумент супраць «дзяржаўнага двухмоўя».

Падобнага меркавання прытрымліваецца і культурня дзяячка Аліна Коўшык:

— Вядома, у будучыні беларуская мова павінна стаць адзінай дзяржаўнай. Як кажуць ва Украіне, ніхто не зрабіў больш для развіцця ўкраінскай мовы, чым Пуцін. Я б вельмі не хацела, каб да беларускай мовы мы прыйшлі такімі метадамі. Але каб заставацца суверэннай дзяржавай, мы павінны мець сваю мову, культуру, тэрыторыю.

Да таго ж мы бачым, якую пагрозу сёння нясе «рускі мір». Гэта пагроза генацыду і вынішчэння народаў. Мы, Аб’яднаны пераходны кабінет, выказваем свой супраціў, патрабуем вывесці расійскія войскі з Беларусі. Мы супрацоўнічаем з людзьмі, якія збіраюць сведчанні вайсковых злачынстваў на тэрыторыі Беларусі. Калі б Беларусь была сапраўды незалежнай, гэтага б не здарылася.

Пераканана, што нікога не трэба прымушаць. Трэба проста паказаць, чаму гэта так істотна, і людзі паступова прыйдуць да беларушчыны. Гэты эвалюцыйны працэс ужо распачаўся.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы

Ці даводзілася вам хоць аднойчы пабываць у рэспубліканскім ландшафтным заказніку Ліпічанская пушча? Калі не, тады...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Афіша

  • 29.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Ганна Янкута і Ігар Крэбс у Вільні

  • 29.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 29.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 29.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 29.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 29.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип