7 снежня 2011 (серада) у Музеі Янкі Купалы (вул. Я. Купалы, 4) адбудзецца мульцікультурны праект “ВЫЯВЫ-2011: ТРОХМОЎЕ” (Пераклады), прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча і 100-годдзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша.
Удзельнічаюць:
Пры падтрымцы дызайн-студыі https://www.pix.by/ і сайта https://kurs.by/.
Наведнікам у падарунак – унікальны дыск да трохгоддзя прома-групы ВЮ!
Вядучыя Віка Трэнас і Юлія Новік.
Пачатак у 18.00.
Уваход па квітках у музей (3 000 бел. руб.).
Літаратурна-мастацкі праект “Выявы” праходзіць трэці раз (“Выявы-2008” і “Выявы-2009” адбыліся ў Тэатры рускага раманса). У аснове праекта – ідэя сінтэзу мастацтваў, прадстаўленне актуальных кірункаў сучаснай беларускай і еўрапейскай культуры, міжнароднае супрацоўніцтва, прамоцыя нацыянальнай мовы. Асаблівасць “Выяваў” заключаная ў абавязковым мультымедыйным (візуальным) складніку –кожны выступ суправаджаецца паказам фотаработ, відэаматэрыялаў. За час існавання “Выяваў” у іх прынялі ўдзел не меней за 40 творцаў, сярод якіх – літаратары, музыкі, фатографы, рэжысёры, мастакі, дызайнеры, акцёры, танцоры. Сярод іх – як вядомыя шырокай публіцы – беларускія пісьменнікі Андрэй Хадановіч, Уладзімір Арлоў, Людміла Рублеўская, музыкі Алесь Камоцкі, Юры Несцярэнка, так і пачаткоўцы, а таксама замежныя госці (рэжысёр Джонатан Дрыскал (Канада), мастак Аляксей Раўскі (Беларусь — Францыя)).
Кантакты:
Віка Трэнас (аўтар праекта)
+375 29 5607793, +375 29 1354495,
e-mail: trenas007@gmail.com
https://vika-trenas.livejournal.com/
Юлія Новік
+375 29 5627427,
e-mail: novik.julia@gmail.com
https://julienovik.unblog.fr/