Выйшаў каляндар-слоўнічак «Мова вольных»

Адрыўны каляндар-слоўнічак — першы праект новага еўрапейскага беларускага выдавецтва «Гутэнберг». Яго заснавалі беларусы, што вымушана пакінулі радзіму і знайшліся ў Кракаве. Выдавецтва ўжо рыхтуе новыя кнігі і настольныя гульні па-беларуску.


Mova365 Roznae 15.png

Скандынаўскі мінімалізм і рэгіянальная салідарнасць: «Мова вольных: 365 родных слоў» — гэта яркія беларускія словы з перакладам на ўкраінскую, польскую і ангельскую і ў файным дызайне. Бо для нас каштоўныя сяброўства з суседзямі і далучанасць да цывілізаванага свету.

04 Mova 365 - 00-01-23.png

Літаральна адну хвілінку каштуе адарваць чарговы аркуш, пасмакаваць новае слова. Вы здзівіцеся, колькі агульнага мы маем з украінцамі і палякамі, падновіце веданне ангельскай, усміхнецеся.

Каляндар можна перадзамовіць ужо цяпер тут. Высылаць яго пачнуць 1 снежня, адпраўка магчымая па ўсім свеце, апроч Беларусі і Расіі —нельга туды адправіць тэхнічна. Для беларусаў ЗША і Канады асобная партыя ўжо едзе ў Нью-Ёрк, каб можна было атрымаць слоўнічак найхутчэй. Перадзамовіць можна тут.

Mova365 Roznae 11.png

На адной хвалі са сваімі будзем віншаваць і дарыць падарункі: каляндар можна прэзентаваць не толькі беларусу, але і ўкраінцу, і паляку, і ў англамоўны дом таксама. Пакажам нашу мову ўсяму свету!

Перадзамова скончыцца 28.11.22.

Паводле прэс-рэлізу

Чытайце таксама: Выйшаў з друку «Наш каляндар-2023» з беларускімі словамі і малюнкамі на кожны дзень