Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»

29.05.2023 Музыка

Гурт Botanic Project выдаў новы альбом пад назвай «Музыка сфер», анансуюць музыкі ў сваіх сацсетках.


500x500bb.jpg

Новая праца ў стылі рэггі складаецца з дзевяці трэкаў, якія ад учора можна паслухаць на ўсіх стрымінгавых платформах.

Як адзначаюць музыкі, гэта «рэгі-альбом у лепшых традыцыях для тых, хто засумаваў па арыгінальным батанічным стылі і для спрактыкаваных адэптаў культуры».