Выйшла першая аўдыякніга Святланы Алексіевіч на беларускай мове

Гістарычная прэм’ера на «Камунікаце»: Першая кніга серыі «Галасы Утопіі» Святланы Алексіевіч — «У вайны не жаночы твар» — ужо апублікаваная.


Працэс запісу аўдыякніг Святланы Алексіевіч

Гэта не проста дакументальныя сведчанні ўдзельнікаў вайны, пра якую, здавалася б, нам расказалі ўсё і нават больш. Вы здзівіцеся, як мала мы насамрэч ведаем пра той час і як жудасна ён нагадвае цяперашні.

Праект стаўся магчымым дзякуючы супольным намаганням Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.

Слухачы здолеюць пазнаёміцца з аўтарскай рэдакцыяй «Галасоў Утопіі» ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.

Фантастычны акторскі склад: Алег Гарбуз, Алена Баярава, Сяргей Чуб і Крысціна Дробыш.

Аўтарская музыка Дзмітрыя Фрыгі.

Запіс — Павел Сініла.

Прадзюсар праекта — Яраслаў Іванюк.

Дзe слухаць?

На сайце інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat і на буйных стрымінгавых платформах. Абсалютна бясплатна.