Выйшла ў сьвет аўдыёкніга Міколы Ермаловіча

28.12.2009 Гісторыя

ermalovich_khiha

Выйшла ў сьвет аўдыёкніга Міколы Ермаловіча “Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае”. Яна выдадзена кампаніяй «БелТонМедыя».

Галоўную працу знанага беларускага дасьледчыка чытае тэатральны пэдагог прафэсар Андрэй Каляда. Цягам дваццаці з паловай гадзінаў слухач мае магчымасьць пачуць праўдзівую гісторыю беларускай дзяржавы ў Ермаловічавым выкладзе. Тэкст цалкам.