Арганізатары Sziget абвясцілі поўны спіс выступаў на галоўнай сцэне фестывалю. Галоўныя хэдлайнеры — Iron Maiden і Muse — выступяць у апошнія два дні. А беларускаму гурту «Ляпис Трубецкой» давядзецца адкрываць канцэртны дзень у пятніцу 13-га.
Асноўная праграма фестывалю працягнецца з 11 па 16 жніўня. Але, акрамя асноўных пяці дзён, будуць яшчэ «мінус першы» і «нулявы». 9 жніўня легендарны вугорскі гурт Kispál дасць свой развітальны канцэрт, а 10 жніўня пройдзе «рэгі-дзень», прысвечаны 65-годдзю з дня нараджэння Боба Марлі. На галоўнай сцэне выступяць усе галоўныя рэгі-гурты сучаснасці, у т.л. The Wailers і UB40.
Серада, 11 жніўня
Права адкрываць першы дзень на галоўнай сцэне дасталася амерыканскаму шок-рок-гурту Gwar, які выступае ў касцюмах монстраў. Іх зменяць панк-рокеры The Toy Dolls і басцкія антыглабалісты Ska-P, якія выступяць на фестывалі другі год запар. Самы паспяховы шведскі рок-гурт The Hives прадэманструе не толькі сумесь гаражнага року і панка, але таксама свае касцюмы: група заўсёды выступае ў аднолькавых чорна-белых касцюмах. А ў канцы дня можна будзе атрымаць асалоду ад самага лепшага гурта для вечарынак Madness.
Чацвер, 12 жніўня
Днём выступіць каманда KIZ, якая змешвае панк-музыку, тэхна і хіп-хоп. Іх зменяць Young Punx, якія робяць музыку на аснове класічнага французскага хауза, поп-музыкі 80-х і глэм-року. Затым наступіць чарга ветэранаў. Гурт фронтмэна Sex Pistols Джоні Ротэна Public Image Ltd., які ўз’яднаўся ў мінулым годзе, прадставіць публіцы свае эксперыменты з гукам. Выступ The Specials стане знакавым у гэтым годзе: гурт прыняў запрашэнне выступаць толькі на двух фестывалях у гэтым годзе. Хэдлайнерам дня будуць Faithless, якія прадставяць гледачам новы альбом «The Dance».
Пятніца, 13 жніўня
Упершыню за апошнія сем гадоў на Sziget выступяць і беларускія музыкі. Адзін з самых папулярных гуртоў постсавецкай прасторы «Ляпис Трубецкой» прэзэнтуе на галоўнай сцэне фестывалю свой першы еўрапейскі рэліз «Agitpop». Следам выйдуць на сцэну каліфарнійскіх ню-металісты Papa Roach, якія сталі папулярнымі 10 гадоў таму пасля выхаду тройчы плацінавага альбома «Infest». Затым на сцэне з’явіцца кёльнскі музыка Gentleman і яркі лонданскі поп-праект Mika. А закрываць выступленні на галоўнай сцэне ў трэці дзень будзе акцёр і музыкант Джарэд Лета і яго гурт 30 Seconds to Mars, чыя папулярнасць расце з кожным годам. Толькі кліп на песню «The Kill» быў прагледжаны на YouTube 34 мільёны разоў.
Субота, 14 жніўня
Адкрываць фестывальную праграму ў суботу давядзецца следкоголосым італьянцам Subsonic і сямейнаму падраду з Вялікабрытаніі The Cribs, які знаходзіцца пасля ўдалага альбома «Ignore the Ignorant» ў выдатнай форме. Адзіны мясцовы гурт на галоўнай сцэне фестывалю Tankcsapda выступіць перад самай доўгачаканай падзеяй ўсяго музычнага тыдню. Адразу пасля вугорцаў легендарны хэві-мэтал гурт Iron Maiden прадставіць свой новы альбом «The Final Frontier», афіцыйны рэліз якога намечаны на 16 жніўня.
Нядзеля, 15 жніўня
Адразу два ўкраінскія гурты ўдастоіліся гонару выступіць у апошні дзень фестывалю — Rada і Death Valley Screamers. Услед за імі высадзіцца канадскі дэсант — Danko Jones і Billy Talent, а закрываць фестываль будуць адны з самых паспяховых гуртоў апошніх гадоў — Muse і Kasabian. Muse правялі апошнія паўтара гады ў сусветным туры ў падтрымку альбома «The Resistance» і завершаць яго выступам на Sziget і канцэртамі на «Уэмблі» у верасні. Леташні альбом Kasabian «West Ryder Pauper Lunatic Asylum» атрымаў статус «альбом № 1» па версіі уплывовых брытанскіх часопісаў NME і Q.
Усяго на 15 сцэнах фестывалю выступяць некалькі сотняў музыкаў. Поўную праграму фэсту можна знайсці па адрасе https://www.sziget.hu/festival_english/programs/. Атрымаць асалоду ад тыднёвага музычнага марафону змогуць і беларусы. Заяўкі на паездку аўтобусным турам з Мінска прымаюцца да 18 ліпеня.
Беларускі дэсант зможа грунтоўна падрыхтавацца да фестывалю 20 ліпеня ў паб-клубе «Графіці» на Pre-Sziget-party. У гэты вечар можна будзе пазнаёміцца паміж сабой, паглядзець відэа з папярэдніх фестываляў, а таксама ўдосталь патанцаваць пад музыку гуртоў, якія выступяць у гэтым годзе. Пачатак у 19:00. Чэк-бар: 15 000 рублёў. Даведкі па тэлефонах: +375 29 77-999-18, +375 29 17-999-18, +375 29 613-95-06; ICQ: 531-07-353 / 165-650-843.
Тэгі: Будапешт, Вугоршчына