Хостэл “Джаз” ператворыцца ў панскую сядзібу

23.11.2011 Афіша

3 24 снежня па 8 студзеня святкуем Каляды і Новы год у найлепшых беларускіх традыцыях XVI—XIX стагоддзя

Хостэл “Джаз” які знаходзіцца на вул. Мазырскай, 37а, на два тыдні ператворыцца ў панскую сядзібу, дзе пройдуць святочныя мерапрыемствы.

Арганізатары запрашаюць на кірмаш-продаж hand-made рэчаў, зробленых з элементамі беларускай этнаграфіі, а з 31 снежня на 1 студзеня — на навагодні шляхецкі баль.

 

Што можна набыць на кірмашы?

– Упрыгожанні, сувеніры, прышпільныя цацкі, паштоўкі і шмат чаго для сабе і на падарунак сябрам.

 

Якая праграма плануецца на навагоднім шляхецкім балі?

– таэтралізаваныя пастаноўкі,

– беларускія навагоднія стравы і пітво,

– конкурсы па тэме беларускай культуры залатога веку Беларусі,

– старадаўнія танцы і выбар найлепшай пары балю,

– жывая фолк музыка.