Я не ведаю іншай прыкметы перавагі, акрамя дабрыні (Л. Бетховен)

Сустрэчы паэтэсы Веры Буланда ў Пліскай СШ перад вучнямі  5 класа і 9 класа 9 снежня 2015 года пачалася з размовы пра дабрыню, чуласць, што заўсёды хвалюе аўтара і павінна хваляваць кожнага. Не трэба стамляцца дзяліцца дабратой – сцвярджае спадарыня Вера ў сваёй творчасці:

Вы не стамляйцеся ніколі

Дабро тварыць і спагадаць,

І тое ўсё, што ў вашай волі,

Зямлі, радні, сябрам аддаць.

 

Вы не стамляйцеся дзівіцца

Жыццю, любові на зямлі,

Дзівіцца чысціні крыніцы

І ўзаранае зямлі…

Размова з вучнямі выклікала незвычайную цікавасць да творчасці паэтэсы, выхаванцы даведаліся, як узніклі асобныя вершы-прысвячэнні сваім настаўнікам, бацькам, сябрам, адначасова задумаўшыся над важнасцю і неабходнасцю несці ў сваіх сэрцах дабрату, чуласць, спагадлівасць, якія можна дарыць штодзённа – проста так, таму што любіш, таму што трэба

…Да сэрцаў каб людскіх дарога

І мной пракладзена была.

Спадарыня Вера прыгадала сваю суседку – настаўніцу Алену Кандратаўну Бузо

І ў гэтую чарговую сустрэчу я

Зноў прыгадала маладую постаць,

Не згорбленую, нават не старэчую,

Высакародную, прыгожую, як лотас,

Што вырастае чыстым і загадкавым

У самай забалочанай запрудзе,

Любімая Алёнушка Кандратаўна,

Тваёй сардэчнасці ніколі не забудзем,

Тваім навыперадкі ўсім і ўсякаму

Дабра і шчырасці, спагады і любові…

Вучні ўдзельнічалі ў конкурсе на складанне сказаў-таўтаграм, цікавіліся жыццём і творчасцю паэтэсы, самыя актыўныя ад культурніцкай арганізацыі “Будзьма беларусамі!” атрымалі ў падарунак торбачкі, майкі з выявамі цмокаў, паштоўкі “Не маўчы па-беларуску!”

 

Тэгі: