«Я — падданы краіны рэкордаў, рэкардсменкі па жыццях аднятых». Новы верш ад Насты Кудасавай

Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук апублікавала новы кранальны верш.


252.jpg
Фота са старонкі Насты Кудасавай ў Фэйсбуку

прачынаемся і халадзеем,
як наўё, у навінавай коме.
ну, калі ўжо апошняя дзея
адыграецца ў гэтым дурдоме?
ды жаруць ненасытныя морды
і дзяцей, і матуляў, і татак...
я — падданы краіны рэкордаў,
рэкардсменкі па жыццях аднятых.

Паглядзіце, як Наста Кудасава чытае свае вершы ў арт-праекце «Словы мацней»