26 сакавіка на канале «Сепультура Alive» адбудзецца анлайн-канцэрт Светы Бень.
У гэтым канцэрце прагучаць як вядомыя песні артысткі, так і некалькі зусім новых кампазіцый, якія яшчэ нідзе не гучалі. Частка матэрыялу атрымае новае гучанне дзякуючы нечаканым музычным калабарацыям — гледачоў чакаюць сюрпрызы і асаблівая атмасфера жывога эксперыменту.
Кранальныя, глыбокія і вельмі асабістыя песні ад адной з самых адметных беларускіх артыстак — у жывой анлайн-падзеі, якую нельга прапусціць.
Нагадаем, што «Сепультура Alive» — праект без фінансавання, таму народнае міністэрства прапануе сваім чальцам падтрымаць яго данатамі і даць магчымасць сабе і людзям унутры Беларусі прысутнічаць на гэтых імпрэзах, няхай пакуль толькі анлайн.