Самы хуткі па рэалізацыі ідэй артыст Зміцер Вайцюшкевіч ладзіць яшчэ адзін ланцужок сваіх сольных імпрэз па Беларусі.
17 лютага атрымаць асалоду ад музычнага мастацтва Змітра можна будзе а 15-й гадзіне ў музычнай школе мястэчка Барань, што ў Аршанскім раёне Магілёўскай вобласці, а ў санаторыі адпачынку чыгуначнікаў, што знаходзіцца на станцыі Палыкаўскія хутары Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласці, – а 19-й.
Уваход вольны.
20 лютага артыст культурна асвеціць Лёзненскі раён Віцебскай вобласці.
У РДК аграгарадка “Веленаковічы” беларуская песня заспяваецца а 16-й, а ў
РДК аграгарадка “Дабрамыслі” – а 18-й.
Уваход вольны.
Канцэрты-сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Тэгі: Віцебшчына, Магілёўшчына