Выйшаў 13-ы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» ад кампаніі «Будзьма беларусамі», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосавай.
24-25 жніўня 1991-га – як гэта было? Чаму камуністычная большасць галасавала за незалежнасць? Што рыхтавалі беларусам і ўкраінцам лідэры путчу – ГКЧП? Чаму казкі пра светлую будучыню, камунізм і страх перад КДБ перасталі дзейнічаць? Да чаго тут Афганістан, Чарнобыль і дэфіцыт у крамах? А можа ўсё гэта… праект Штатаў і ЦРУ?
Адказы — у новым відэа дае вядучая Кацярына Ваданосава
«Трызуб і Пагоня» — гэта расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, пра што варта ведаць.
Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.