Як войска ВКЛ вызваліла ўкраінскія землі ад татараў у бітве на Сініх водах

Доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч працягвае на ўласным YouTube-канале распавядаць пра малавядомыя факты з беларускай гісторыі.


Aleś Kraŭcevič

Чаму пра бітву на Сініх водах кепска ведаюць у Беларусі і Расіі? У чым розніца паміж ёй і Кулікоўскай бітвай? Навошта Альгердуспатрэбілася выбіваць татараў з украінскіх земляў? Чаму супраць ліцвінаў не выступіла ўся Арда? Што паслужыла пераломным фактарам у бітве? Яякія менавіта землі канчаткова замацаваліся за ВКЛ дзякуючы перамозе?

Адказы на гэтыя пытанні дае доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч.