У чарговым відэароліку гісторык Алесь Краўцэвіч распавядае, як сталіца ВКЛ перамясцілася з Наваградка ў Вільню.
Хто жыў на віленскай зямлі: славяне ці балты? Ці сапраўды Гедымін заснаваў Вільню? Адкуль узялася назва горада? Чаму было важна перанесці сталіцу на захад? Як Вільня ў ХХ стагоддзі стала летувіскай? Вандруем у мінулае з доктарам гістарычных навук Алесем Краўцэвічам.
Наступны раз гаворка пойдзе пра «чорную смерць» на нашых землях.
Вас чакае гісторыя развіцця продкаў сучасных беларусаў, іх культура, гісторыя войнаў, загадкі з жыцця вядомых асобаў і аналітычныя высновы ад Алеся Краўцэвіча пра тое, чаму стужка мінулых часоў у пэўныя моманты паварочвала так, як вядома нам цяпер, а не іначай.
Папярэднія выпускі глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.
Глядзець яшчэ: Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»