Як пісаць пра падарожжы? Запрашаем на майстар-клас Яўгеніі Дабровай у Мінску

25.02.2015 Адукацыя

Травелог – адзін з найстаражытнейшых літаратурных жанраў, вядомы яшчэ з часоў падарожжаў Герадота ў 5 стагоддзі да н.э. Цяпер у эпоху актыўнага турызму і развітага інтэрнэту ён набывае ўсё большую папулярнасць. Не заўсёды, аднак, выходзіцьадразу сабрацца з думкамі і складна апісаць усё ўбачанае, каб падзяліцца ўражаннямі з сябрамі, чытачамі ў блогу ці хаця б цікава падпісаць фатаграфіі. Не кажучы пра тое, каб напісаць па выніках падарожжаў кнігу, ды так, каб яе прачыталі …

Запрашаем усіх ахвочых на майстар-клас «Як пісаць пра падарожы» ад пісьменніцы Яўгеніі Добровай (Масква).

11005672_10204466992327662_318980522_nЯўгенія Доброва – празаік, паэт, перакладчыца. Выкладчыца літаратурнага майстэрства ў «Меdia Школе» пры газеце «Аргументы і Факты». Скончыла Літаратурны інстытут імя Горкага, семінар паэзіі Т. Бек і С. Чупрыніна. Аўтарка кніг паэзіі і прозы. Лаўрэат Пушкінскага фестывалю мастацтваў у намінацыі «Паэзія». Фіналістка Бунінскай і Астаф’еўскай прэмій. Лаўрэатка прэміі часопіса «Дзеці Ра». Двойчы стыпендыятка Міністэрства культуры Расіі. Стыпендыятка Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. Сябар Саюза пісьменнікаў Масквы і Міжнароднага ПЭН-клуба.

Праграма заняткаў:

З сакавіка. 18:00 – 21:00. Тэорыя

Жанравыя асаблівасці травелога і яго паджанры. Як зафіксаваць і кампазіцыйна выбудаваць свае ўражанні. Атрыманне практычнага задання.

Пра месца правядзення занятка будзе паведамлена дадаткова.

4 сакавіка. Практыка

Месца правядзення: кафэ “Loft” (вул. Петруся Броўкі, 22).

18:00 – 19:00. Разбор напісаных работ.

20:00 – прэзентацыя аўтарамі нарысаў падчас яхт-вечары “Караблі і выспы”. Уручэнне прыза за лепшы нарыс.

Працоўная мова майстар-класа – руская, але да ўдзелу запрашаюцца таксама аўтары, якія пішуць на беларускай мове.

Кошт заняткаў 150000 бел. рублёў за два дні. Для запісу на майстар-клас адпраўляйце, калі ласка, мэйл на адрас eugenia.dobrova@gmail.com ці тэлефануйце: +79250216825, (Яўгенія), 375.296.404.679, 375.297.508.870 (Марыя).