• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.03.2015 | Адукацыя

Як перамагчы ў конкурсе для школьнікаў і з’ездзіць у Брытанію?

Чым англійская мова большасці з нас адрозніваецца ад англійскай мовы тых, каго мы зазвычай называем native speakers? Менавіта: найчасцей наша версія англійскай, якой бы прыгожай і з вымаўленнем як у найлепшых дамах Лондана ні была, пакутуе на адсутнасць метафарычнасці. А колькі ўсяго карыснага засакрэчана ў фразеалагізмах!

І ўвогуле, ці можна параўнаць беларуса і англічаніна, карыстаючыся толькі фразеалагічным момантам? Выявілася, што так.

Уладзіслаў Катоўскі, класа СШ №6 г. Жодзіна, перамог са сваёй працай “Адлюстраванне нацыянальнага характару беларуса і англічаніна праз заафразеалагічныя адзінкі” на рэспубліканскім конкурсе даследаванняў сярод школьнікаў.

“Я сутыкнуўся з праблемай перакладаў метафары і выкарыстання яе ў вуснай мове, – расказвае Уладзіслаў. – Мы разам з настаўніцай англійскай мовы Святланай Калядой пачалі суадносіць беларускія і англійскія фразеалагізмы па розных тыпах: сацыяльны статус, узрост і гэтак далей. Не сказаць каб тое было проста, давялося карыстацца інтэрнэт-рэсурсамі, кнігамі і ствараць уласную класіфікацыю. Мовы ўсё ж такі надзвычай розныя”.

Дарэчы, пераможца вучыцца ў самай звычайнай беларускай школе, дзе англійская мова не з’яўляецца спецыяльнасцю і вывучаецца гэтаксама як паўсюль – тры ўрокі на тыдзень.

Святлана Каляда, якая, дарэчы, стала “Настаўнікам года – 2014”, расказвае, што прывіць цікавасць да англійскай мовы і яе вывучэння надзвычай дапамагаюць новыя тэхналогіі: інтэрактыўная дошка, якую атрымала школа, дазваляе вучням самім ствараць мультфільм на тэму таго ці іншага ўрока, што “катастрафічна спрыяе” цікавасці да прадмета.

Дыплом Уладзіславу ўручыў асабіста амбасадар Вялікабрытаніі Брус Бакнэл: цяпер Уладзіслава чакае 2-тыднёвы моўны курс у летняй школе Ardingly College, што месціцца ў Сасэксе.

“Гэтая праграма займае 15 астранамічных гадзінаў, – расказвае Людміла Панамарова, генеральны дырэктар кампаніі Контур-ЛАМН, якая ладзіць паездку. – Складаецца з двух тыпаў заняткаў па абранай спецыяльнасці ўдзень і заняткаў забаўляльнага тыпу ўвечары. Па выніках кожны ўдзельнік праграмы атрымае сертыфікат, які можа быць добрым дадатковым фактарам пры паступленні ў ВНУ”.

Уладзіслаў яшчэ не ведае, якую ВНУ абярэ ў будучыні, але мяркуе, што з англійскай мовай не расстанецца. Кампанія “Будзьма беларусамі!” далучаецца да віншаванняў.

Юрась Ускоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Журы пачало працу...

Апошнія навіны

    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип