Як спыніць выпадзенне валасоў пасля COVID-19? Вось што кажа Мінскі лекар

Каронавірусная інфекцыя негатыўна ўплывае на сасудзістую сістэму арганізма, з-за гэтага могуць пачаць выпадаць валасы. Пачытайце, што пра гэта думае намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы сталічнай 1-й цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі Наталля Філонава і што раіць рабіць, каб пазбегнуць такой непрыемнасці. 


Depositphotos_176363092_S-768x513.jpg

Медык раіць ужываць прэпараты з цынкам і селенам, такія прэпараты дапамагаюць з часам валасам аднавіцца. Для здароўя валасоў трэба падтрымліваць аптымальны ўзровень жалеза, фоліевай кіслаты і вітаміна В12 ў арганізме. 

Доктар Філонава падкрэслівае, што пасля перанесенай каронавіруснай інфекцыі трэба шмат часу для поўнага аднаўлення арганізма. Таму лепшы спосаб прадухіліць хваробу — зрабіць прышчэпку.