Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.
Чаму Заходняя Беларусь нагадвала Паўночную Ірландыю? Чаму моладзь ішла да камуністаў у КПЗБ, як ірландцы ў ІРА? Чаму беларусы выконвалі ўсю «брудную» працу, але нічым не кіравалі? Як скончылі лідары — Тарашкевіч, Дварчанін, Валынец і іншыя? Чым адметная гісторыя тэрарыста Сяргея Прытыцкага? Пра тое, навошта Маскве былі камуністы Заходняй Беларусі і як яны скончылі — у нашым відэа.