Кампанія Young Engineers («Юныя інжынеры») вядомая ў больш як у 60 краінах. Місія кампаніі — даць дзецям 4–15 гадоў тэхнічныя веды і падрыхтаваць іх да зменлівых патрабаванняў сучаснага рынку працы. Ужо другі год запар беларускія дзеці ў Вільні маюць магчымасць прайсці праграму навучання цалкам на роднай мове.
Ёсць некалькі накірункаў навучання ў залежнасці ад узросту дзяцей.
Для дзяцей 6–9 гадоў: праграма «Кубікі Чэлендж»
Тут юныя інжынеры даведаюцца пра:
законы фізікі і класічнай механікі,
цэнтраімклівую сілу,
сілу інэрцыі,
кінетычную энергію,
закон дзеяння-процідзеяння,
пад’ёмную сілу
Акрамя таго, навучэнцам распавядуць пра знакамітых папярэднікаў: навукоўцаў і вынаходнікаў Леанарда да Вінчы, Ісаака Ньютана, Архімеда і іншых. Кожны з іх адыграў істотную ролю ў развіцці навукі і сучасных тэхналогій. Жыццё і творчасць гэтых асоб — добрая крыніца натхнення для юных інжынераў.
У праграме — больш як 30 лега-мадэляў якія дзеці будуць збіраць сваімі рукамі і на іх прыкладзе засвойваць тэхнічныя веды.
Сярод іх:
партатыўная барабанная машына Леанарда Да Вінчы (механізм кручэння і круглавы-вуглавы рух);
робат-трус (нацяжная перадача, сіметрыя);
паркавальны бар’ер (чарвячная перадача, падвойная перадача-слімак);
пральная машына (трансмісія і раменная перадача);
рыба (слізгальнае цела, рух ад кругавога да эліптычнага)
...ды многае іншае!
Для дзяцей 10–13 гадоў: праграма «Тэхніка Галілея»
Юныя інжынеры даведаюцца пра:
шматканальныя сістэмы перадачы,
механічную каардынацыю,
рух цела па восі кручэння,
цэнтр цяжару і кропку апоры,
знясіленне энергіі,
рэцыркуляцыя,
прывадныя рамяні і многае іншае!
Дзеці асвояць больш за 30 лега-мадэляў такіх, як:
Аўтаматычная катапульта (эластычны нацягвальна-спускавы механізм);
РобаХод (халастая перадача, рух на дзвюх механічных каардынатарах);
Шчанюк (базавая механічная каардынацыя);
Аўтаматычная калыска (колавы и лінейны рух) ...і многае іншае!
Дзе рыхтуюць юных інжынераў?
Беларуская творчая прастора «Кропка» (Savičiaus g. 6)
+37060120389
Праграма «Кубікі Чэлендж» (для дзяцей 6–9 гадоў)
Субота, 11.00-12.20
Праграма «Тэхніка Галілея» (для дзяцей 10–13 гадоў)
Субота, 12.40-14.00
Кошт
Кошт за адныя заняткі — 15 EUR. Аплата раз на месяц па колькасці наведванняў за мінулы месяц.
Запісацца на заняткі можна па спасылцы.
Запрашаюць усіх, хто любіць канструктары. І тых, хто гатовы іх палюбіць!