Штодня ўвосень ў грамадскую арганізацыю «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) тэлефануюць і пішуць людзі, каб паведаміць пра непрытомных птушак пад будынкамі і аўтобуснымі прыпынкамі. Што адбываецца і як дапамагчы птушкам?
— Ідзе восеньская міграцыя, і падчас яе птушкі часта сутыкаюцца з празрыстымі і люстранымі паверхнямі будынкаў, — тлумачыць спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытаннях Сямён Левы. — У прыродзе няма нічога смяротнага, аналагічнага шыбам, таму птушкі не вучацца і надалей гінуць пры сутыкненнях.
Птушкі могуць убачыць расліны праз скразныя вокны ці адбітак зеляніну ў шыбе і паляцець наўмысна туды.
Таму будынкі з вялікімі вокнамі з суцэльнага шкла, шкляныя хмарачосы, аўтобусныя прыпынкі са шклянымі сценамі асабліва небяспечныя для птушак. Але ўвогуле для птушак патэнцыйна небяспечнае ўсё, што мае празрыстае шкло, у тым ліку вокны вашага дома.
Малады малы дзяцел, які сутыкнуўся з шыбай. Праз некалькі хвілін ён ачомаўся і паляцеў. Фота Аксаны Казаковай.jpg
Для гэтага трэба зрабіць іх заўважнымі.
У некаторых краінах вытворцы прапануюць людзям гатовыя рашэнні: дэкаратыўная празрыстая плёнка з малюнкам або арнаментам, які адбівае УФ-прамяні, якія птушкі добра бачаць; клейкая стужка, якая лепіцца на шкло і адклейваецца, пакідаючы на шыбе шэраг белых кропак.
Але можна і самастойна зрабіць сваё акно бяспечным.
Вось асноўныя прынцыпы, як наносіць на шыбу разметку:
Дадаткова можна замаляваць усё акно звонку дзіцячымі фламастарамі з ультрафіялетавым чарнілам. Шыба застанецца празрыстай, але стане заўважнай для птушак, бо яны добра бачаць ультрафіялетавае святло.
У якасці часовых рашэнняў можна размаляваць шыбы звонку тэмпернай фарбай або кавалачкам мыла. Мыльны ўзор трэба будзе рэгулярна паднаўляць. Пры патрэбе малюнак пазней можна будзе змыць.
Налепкі для птушынай бяспекі. Фота featherfriendly.com.jpg
Помніце, стары метад з наклейкай сілуэтаў драпежных птушак на шыбы не працуе, калі яны не наклеены праз кожныя 10 см.
Калі ў вас ёсць іншы досвед па абароне птушак ад сутыкненняў з шыбамі, падзяліцеся ім з АПБ, напішыце на levy@ptushki.org або ў сацсеткі арганізацыі.
Знайшоўшы пад будынкам або прыпынкам аглушаную птушку, пасадзіце яе ў цёмную скрынку і пакіньце на гадзіну ў спакоі. Не трэба яе паіць ці карміць. Калі яна ачуняе, выпусціце яе на волю.
Паводле прэс-рэлізу