Узяць удзел у Першым фестывалі беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі лёгка. Ніякіх узроставых, прафесійных і тэрытарыяльных абмежаванняў няма.
Удзельнікамі фестывалю могуць быць як прафесійныя гульцы рэкламнага рынку (рэкламныя агенцыі, студыі, СМІ ды інш.), так і асобныя аўтары, фрылансеры і грамадскія аб’яднанні.
Да ўдзелу ў конкурсах прымаюцца таксама яшчэ не рэалізаваныя праекты, зацверджаныя замоўцам. Перадугледжаны спецыяльны конкурс для праектаў, якія не прайшлі ўзгадненне ў замоўцы.
Удзел БЯСПЛАТНЫ.
Трэба толькі рэкламны прадукт, выкананы на беларускай мове за апошнія гады і жаданне прадэманстраваць яго шырокай аўдыторыі гледачоў.
Падаць працу максімальна проста.
Што неабходна зрабіць? Толькі выканаць сем крокаў:
1. Абраць намінацыю, у якой будзе ўдзельнічаць твая праца.
2. Спампаваць і запоўніць анкету ўдзельніка.
3. Спампавацьz і запоўніць заяўку на ўдзел працы ў конкурсе (нагадваем, што заяўку неабходна запоўніць для кожнай працы, якая падаецца на фестываль).
4. Падрыхтаваць зыходныя файлы і звярнуць увагу на афармленне працы згодна з патрабаваннямі.
5. Даслаць анкету і заяўкі ў аргкамітэт на адрас info@adnak.by.
6. Пасля гэтага ты атрымаеш доступ на FTP-сервер, куды неабходна будзе выкласці загадзя падрыхтаваныя працы ў электронным варыянце.
7. Арыгіналы прац (паштоўкі, календары, постэры, буклеты і інш.) неабходна даслаць на адрас: 220019, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, з пазнакай «У аргкамітэт фестывалю Adnak!».
Нагадаем, што ў межах фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak! таксама пройдзе конкурс для маладых рэкламістаў, партнёрам якога выступіла кампанія Velcom – першы аператар мабільнай сувязі стандарту GSM у Беларусі. Падрабязная інфармацыя аб конкурсе тут.
Усю дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
+375 29 755-1434, 177-0121, +375 25 978-9787, альбо па адрасе info@adnak.by.
Працы прымаюцца да 23 чэрвеня!
Звяртаем вашу ўвагу, што галоўная мэта правядзення фестывалю Adnak! – вызначыць становішча беларускамоўнай рэкламы на сучасным этапе. Неабходна не толькі сабраць максімальную колькасць прац і ўдзельнікаў, але і зразумець, як далей будзе развівацца гэты кірунак рэкламы ў нашай краіне. Менавіта таму спаборніцкі акцэнт, які ўласцівы фестывалям рэкламы, пакуль што адсунуты на другі план.
Асноўная ідэя правядзення фестывалю – судзейнічаць выпрацоўцы нацыянальных прыярытэтаў у рэкламе; пошук новых формаў камунікацыі; выяўленне важных, цікавых і эфектыўных тэндэнцый у грамадскіх камунікацыях. Працэдура ўдзелу ў фестывалі максімальна спрошчаная.
Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў пачатку ліпеня (канкрэтнае месца і час будуць абвешчаныя пазней).