• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
27.07.2022 | Грамадства

Як выхаваць адэкватную самаацэнку?

Алесь Тодараў на budzma.org распавядае аб тым, як сфармаваць адэкватную самаацэнку, каб у выніку было без перагібаў у любы з бакоў. 


57.jpg

Добра разумець і суадносіць свае рэальныя магчымасці, абмежаванні, навыкі і іншыя якасці з аб’ектыўнай рэальнасцю. Але не кожны чалавек так можа. 

Напрыклад, калі вы хочаце атрымаць павышэнне на працы, то спачатку трэба навучыцца новым і карысным навыкам, і прымяніць іх на практыцы. Не варта прасіць павышэнне проста таму, што вам так захацелася. Не адрывайцеся ад рэальнасці, але кожны дзень спрабуйце стварыць найлепшую версію для сябе. 

Быць упэўненым у сабе, безумоўна вельмі добра. Але мець завышаныя ўяўленні аб сваіх здольнасцях, тое самае што і мець нізкую самаацэнку — адназначна дрэнна. Наіўна думаць, што вы больш таленавіты, разумнейшы, сумленнейшы, або шчаслівы ў шлюбе, чым нейкі іншы чалавек без нейкіх важных для таго падстаў. 

Чаму? 

Адказ просты: згодна са статыстыкай 88% кіроўцаў лічаць сябе сапраўднымі прафесіяналамі, 74% банкіраў ўважаюць сябе добрымі фундатарамі, ну, а 65% людзей на поўным сур’ёзе думаюць, што яны разумнейшыя за большасць. І што па факце? Аварый менш не становіцца, а меркаваць, што вакол нас ходзяць адно толькі заможныя інвестары або геніі мыслення не выпадае. 

Чытайце па тэме: Нізкая самаацэнка: чым гэта небяспечна і як абярнуць свае «недахопы» ў станоўчыя рысы

Каб не было вось гэтага штучнага, нічым не падмацаванага, пачуцця ілюзорнай перавагі, яго трэба прызямляць. Лепш за ўсё гэта рабіць адразу, калі яно пачынае ўзнікаць. І спрабаваць адэкватна ацэньваць свае здольнасці. Бо разумны чалавек з адэкватнай самаацэнкай — гэта той, хто ведае межы сваіх магчымасцяў і можа іх вызначыць пры неабходнасці. Ён ведае таксама і свае слабасці, якія замінаюць яму рухацца наперад. 

Праца над сабой, прадугледжвае і вывярэнне ўзроўню самаацэнкі, калі гэта патрабуецца. Для пачатку складзіце спіс добрых якасцяў. Калі робіце гэта ўпершыню, паспрабуйце не быць надта крытычным у адносінах да сябе. Нічога страшнага, нават калі ў ім раптам апынецца не так і шмат пунктаў. Бывае…

Памятайце, што ў свеце не існуе нейкай канкрэтнай вызначанай нормы, якой трэба адпавядаць. Шукайце тое, што прыдасца менавіта для вас.
Разумны, упэўнены ў сабе чалавек, умее расстаўляць прыярытэты і не ахвяраваць сваім часам і сіламі ва ўгоду іншым. Ён нічога нікому не абяцае, бо нікому нічога не вінны. Нават калі яго прымушаюць нешта паабяцаць. Таму што ён усведамляе, што не хоча трапіць у катэгорыю людзей, якія не стрымліваюць свае абяцанні. 

Чалавек, які капітальна залежыць ад вонкавых абставіў, меркавання іншых і неспрыяльных фактараў, наўрадці здолее ўзяць сабе ў рукі і стаць сапраўдным гаспадаром уласнага жыцця. Імаверна, што ён папоўніць шэрагі няўдачнікаў.

3 якасці, якія робяць з нас няздараў: 

Непаслядоўнасць

Чалавек, які ідзе да мэты крок за крокам і не апускае рукі пры цяжкасцях, у выніку дамагаецца свайго. Ён становіцца шчасліўчыкам, як ва ўласных у вачах, так і для навакольных.

Чалавек, які не мае паслядоўнасці ў сваім жыцці, не адказвае за свае словы і ўчынкі нават перад самым сабой — не будзе варты ніякай павагі. 

Абыякавасць

58.jpg

Яна адгароджвае нас ад людзей бетоннай сцяной. А без людзей у жыцці нічога не складзецца. 

Эмпатыя, спагадлівасць і ветлівасць — прыкметы ўдачлівага і паспяховага чалавека, і ў сілах кожнага паспрабаваць зрабіцца такім ужо зараз. 

Здаецца, у гэтым нічога складанага няма… 

Песімізм

Усё дрэнна, жыццё праходзіць марна — ня рэдка чуем такія словы, або чытаем у сеціве. 

Але рэч у тым, што мы самі ствараем свой свет, таму найперш у нашых інтарэсах лічыць шклянку з вадой напалову поўнай.

Калі маляваць наваколле адно чорнымі фарбамі, то яно такім і будзе.

Каб жыццё стала больш яркім і шчаслівым, а самаацэнка адэкватнай, трэба пачынаць з простых рэчаў: 

— Пастаянна развівацца як асоба. Бо калі ты не развіваешся, а стаіш на месцы, гэта рана ці позна прывядзе да дэградацыі.

— Кожны дзень рабіць хаця б па маленькім кроку да сваёй мэты. Не даваць сабе спуску. Бо без мэты чалавек, як той казаў, хутчэй мёртвы, чым жывы. 

60.jpg

— Знайсці тое, што сапраўды захапляе. Бо дабіцца поспеху можна адно ў тым, што сапраўды любіш. 

Памятайце: чым большага мы заслугоўваем, тым больш якасны наш выбар. А чым больш якасны наш выбар, тым больш прывабнае жыццё мы атрымліваем у выніку. 

Поспехаў! 

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж

Учора крыху зблытаў планы доўгі праліўны дождж, але сёння ўсё выдатна. Фестываль SPRAVA -2022. Тут і далей фота: Тарас Тарналіцкі ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

505 гадоў беларускай кнізе — і гэта яшчэ не канец

6 жніўня адзначалася 505 гадоў са дня выдання першай беларускай кнігі — «Псалтыра». 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына ў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Спорт

Паглядзіце, як у Пухавіцкім раёне гулялі ў тарфяны футбол

6 жніўня ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці прайшоў IV Рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе, паведамляе агенцтва...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

«Баяўся, што прыйдзецца ў незнаёмым вялікім лесе заначаваць...» Першая сустрэча Купалы і Коласа

У адным з філіялаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа — цікавая падзея… Літаратурна-музычнае...

Апошнія навіны

    Культура Грамадства
    Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    Грамадства
    505 гадоў беларускай кнізе — і гэта яшчэ не канец
    Грамадства Спорт
    Паглядзіце, як у Пухавіцкім раёне гулялі ў тарфяны футбол
    Грамадства Гісторыя
    «Баяўся, што прыйдзецца ў незнаёмым вялікім лесе заначаваць...» Першая сустрэча Купалы і Коласа
    Грамадства
    «Беларусь хранічна становіцца краінаю-донарам мігрантаў»: чаму «Культурны маршрут Францыска Скарыны» варта ўключыць у праграму Савета Еўропы
    Грамадства Асоба
    «Сапраўдны рыцар навукі і пісьменства». Да 90-годдзя Адама Мальдзіса
    Грамадства
    Спявачку Мэрыем Герасіменка арыштавалі на 15 сутак
    Музыка
    «Трэба далей жыць». Ганна Шаркунова выпусціла новую песню
    Грамадства
    Музыка і арт-мэнеджар Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю
    Грамадства
    «Калі ўсё скончыцца, я пераб’ю дрот васількамі». Беларусь на целе: стан грамадства ў тату
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Духмяная грэчка з лісічкамі ў гаршчэчках. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Культура
    Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    Грамадства
    Падтрымаем Уладзіслава Плюшчава
    Мастацтва Тэхналогіі Забавы
    Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    Грамадства
    Паглядзіце, як у Гомелі ратуюць затанулую «Лахнэскую пачвару»

Афіша

  • 08.08 — 07.08

    Фэст SPRAVA ў Белай Царкве

  • 08.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 08.08 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 08.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 08.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 08.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 08.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 08.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Зоська Верас. Жанчынка з лясной хаткі, што стала цэнтрам прыцягнення беларускай інтэлігенцыі
    • Дзеці Малога Егіпта: як цыганы з беларусамі ўжываліся
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • «Беларуская мова — як украінская, да якой дадалі магутную бас-калонку»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM