Яўген Аснарэўскі выпусціў сёмую кнігу. Аб гэтым сам аўтар паведаміў на сваёй старонцы Facebook.
Вокладка кнігі Яўгенія Аснарэўскага. Крыніца: ridero.ru
Яўген Аснарэўскі — гэта псеўданім чалавека, асоба якога, насамрэч, нікаму не вядомая. Загадкавы блогер і аўтар кніг пра сталічнае мінулае Гродна, яшчэ і пісьменнік. Яго мастацкая проза не раз была намінаваная на вядомыя беларускія літаратурныя прэміі.
Сёмая кніга Яўгена Аснарэўскага — зборнік беларускамоўных апавяданняў. Кніга зусім маленькая: 88 старонак. Падзеі, як звычайна ў творах Аснарэўскага, адбываюцца на Гарадзеншчыне. Кнігу таксама можна назваць канцэптуальным зборнікам, то-бок асобныя апавяданні аб’яднаны там агульнымі героямі. У апавяданнях прысутнічаюць як элементы гумару, так і элементы хорару.
Драматычныя элементы гэтых гісторый у значнай ступені абапіраюцца на рэальныя падзеі, з якімі сам аўтар сустракаўся. Акрамя таго, як адзначае Яўген, свет гэтых аповедаў замяшаны на невялікіх украпінах беларускага і літоўскага фальклору, у прыватнасці, абыграна адна гістарычная легенда аб горадзе, якi праваліўся пад зямлю: ён калісьці нібыта размешчаўся у раёне вёскі Правалка. Сярод герояў ёсць археолагі, сямейная пара, партызаны і нават фальклорныя істоты.
Спампаваць кнігу, па спасылцы, можна бяслатна.