Яўрэйская тэматыка ў міждысцыплінарных адукацыйных праектах

18.04.2012 Афіша

5-6 мая ў Мінску пройдзе семінар «Яўрэйская тэматыка ў міждысцыплінарных адукацыйных праектах». Семінар разлічаны на настаўнікаў, работнікаў сістэмы адукацыі, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца праблемамі адукацыі.

Семінар з’яўляецца вынікам супрацоўніцтва Беларускага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Кафедры гісторыі Беларусі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы і Арганізацыі Яўрэйскі Гістарычны Інстытут у Польшчы, а таксама Музея гісторыі польскіх яўрэяў.

Мэта семінара – знаёмства ўдзельнікаў з вопытам краін-суседзяў (Польшча, Літва, Украіна) па стварэнню і рэалізацыі адукацыйных праектаў на яўрэйскую і полікультурную тэматыку, тэму папярэджання дыскрымінацыі па рэлігійным і этнічным прыкметам. У межах семінара ёсць магчымасць прадставіць уласны адукацыйны праект.

Арганізатары: Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Кафедра гісторыі Беларусі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, Арганізацыя Яўрэйскі Гістарычны Інстытут у Польшчы.

Умовы ўдзелу: праезд, пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў аплочваецца арганізатарамі.

Час правядзення: 5-6 мая (субота-нядзеля) 2012 г.

Заяўка на ўдзел падаецца да 20 красавіка 2012 г. на два адрасы: ina.sorkina@gmail.com і alja.sidarovicz@gmail.com. У заяўцы просім указаць наступныя звесткі: імя і прозвішча, установа, пасада, навуковая ступень і званне (калі ёсць), тэматыка рэалізуемага ці плануемага праекта (пажадана, але не абавязкова), кантактны тэлефон. Просім паведаміць пра неабходнасць афіцыйнага запрашэння і браніравання гатэля ў Мінску.

ПРАГРАМА

5 мая 2012, субота

09:30 – 11:30. Дзейнасць Украінскага Цэнтра вывучэння гісторыі Халакосту. Вопыт Халакосту ва украінскай гістарыяграфіі. Анатоль Падольскі

11:30 – 11:45. Перапынак
11:45 – 13:45. Літоўскі Атлас Халакосту – ад ідэі да рэалізацыі праекту. Мільда Якулютэ-Васіль
13:45 – 15:00. Абед
15:00 – 17:00. Метады папярэджання дыскрымінацыі – антыдыскрымінацыйны трэнінг. Анна Дамброўска
17:00 – 19.00. Прэзентацыі адукацыйных праектаў беларускіх удзельнікаў. Дыскусія. Іна Соркіна, Ала Сідаровіч

6 мая 2012, нядзеля

09:30 – 11:30. Стварэнне канцэпцыі міждысцыплінарных праектаў – ад праблемы да вырашэння (Модуль I). Вітэк Хебаноўскі/ Олена Правыло
11:30 – 11:45. Перапынак
11:45 – 13:45. Стварэнне канцэпцыі міждысцыплінарных праектаў – ад праблемы да вырашэння (Модуль II) Вітэк Хебаноўскі/ Олена Правыло
13:45 – 15:00 Абед
15:00 – 17:00 Стварэнне канцэпцыі міждысцыплінарных праектаў – ад праблемы да вырашэння (Модуль III). Вітэк Хебаноўскі/ Олена Правыло
17:00 – 19.00. Прэзентацыі адукацыйных праектаў беларускіх удзельнікаў. Дыскусія. Іна Соркіна, Ала Сідаровіч