Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) у Вільні аб’яўляе аб пачатку конкурсу на пасаду Рэктара. Міжнародны конкурс будзе ажыццяўляцца ад імя ЕГУ кансалтынгавым агенцтвам «Mercuri Urval» пад эгідай Шведскага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця. Чакаецца, што новы Рэктар заступіць на пасаду ў першай палове 2017 года.
ЕГУ дае студэнтам з Беларусі і памежнага рэгіёну ліберальную адукацыю ў адкрытым і дэмакратычным асяроддзі. ЕГУ быў заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе; з 2006 года зарэгістраваны і працуе ў Вільні. Як адзіны ў Еўропе ўніверсітэт у выгнанні, ЕГУ фінансуецца прыватнымі фондамі і донарамі, Еўрапейскай камісіяй, Урадам ЗША ды больш чым 15 краін Еўропы, а таксама падтрымліваецца студэнтамі праз плату за навучанне. Згодна з мэтамі Балонскага працэсу, ЕГУ прытрымліваецца прынцыпаў адукацыі ў галіне вольных навук, мастацтваў і гуманітарных навук як неабходнага падмурка для паспяховай кар’еры і для станаўлення адкрытага, крэатыўнага і дэмакратычнага грамадства. ЕГУ з’яўляецца істотнай інтэлектуальнай пляцоўкай у геаграфічным і інтэлектуальным памежжы між Усходняй і Заходняй Еўропай.
Місія ЕГУ палягае ў тым, каб студэнты ўсіх форм і ступеняў навучання (дзённай і завочнай формы, бакалаўрыяту, магістратуры і дактарантуры) пашыралі свой кругагляд, у той самы час не парываючы повязяў з радзімай і захоўваючы ўласную культурную ідэнтычнасць. Студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзел у працэсе інтэрнацыяналізацыі вышэйшай адукацыі, міжнародных даследчых праектах і канферэнцыях па ўсёй Еўропе.
Адабраны кандыдат будзе працаўладкаваны на 5 (пяць) гадоў з заробкам, які адлюстроўвае цяперашні заробак кандыдата, ды з дадатковымі бонусамі ў залежнасці ад наяўнай кваліфікацыі і геаграфічнага месцазнаходжання кандыдата. Магчымае таксама забеспячэнне пенсійных унёскаў, страхаванне здароўя, пакрыццё выдаткаў на жытло і на школьнае навучанне для дзяцей кандыдата (у выпадку патрэбы).
Асноўная задача Рэктара – дзейнічаць ад імя ўніверсітэта і прадстаўляць інтарэсы ўніверсітэта. Рэктар нясе адказнасць перад Кіраўнічай радай, а таксама наўпрост узаемадзейнічае з супрацоўнікамі адміністрацыі, кіруе шматнацыянальным акадэмічным і адміністрацыйным калектывам. Рэктар ёсць цэнтральнай фігурай у структуры кіравання ўніверсітэтам; ён забяспечвае, што інтарэсы ўсёй універсітэцкай супольнасці бяруцца пад увагу Кіраўнічай радай у працэсе прыняцця рашэнняў. Апроч гэтага, Рэктар адказны за знешнюю інстытуцыйную рэпрэзентацыю ўніверсітэта.
Асноўныя абавязкі будучага кандыдата:
- Забяспечыць, што падчас яго/яе працы ў якасці Рэктара ЕГУ стане першакласным універсітэтам, які дае студэнтам з Беларусі і рэгіёна найбольш запатрабаваную вышэйшую адукацыю ў вольным і дэмакратычным асяроддзі.
- Выпрацаваць ясную візію і місію ўніверсітэта, якія будуць адлюстраваныя ў канструктыўных, рэалістычных і амбіцыйных працоўных планах, накіраваных на паспяховае акадэмічнае і фінансавае функцыянаванне ўніверсітэта.
- Дзейнічаць, абапіраючыся на візію і місію ўніверсітэта, з мэтай паляпшэння рэпутацыі ЕГУ, што прывядзе да павелічэння колькасці студэнтаў. Універсітэт таксама мусіць быць здольным да прыцягнення першакласнага акадэмічнага персаналу.
Асноўныя кваліфікацыйныя патрабаванні да кандыдата:
- Доктарская (PhD) ці эквівалентная ступень у адпаведнай акадэмічнай галіне.
- Мінімум 15-гадовы вопыт выкладання і навукова-даследчай дзейнасці на ўніверсітэцкім узроўні, пераважна ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук, у тым ліку і адпаведны вопыт у галіне міжнароднага ўніверсітэцкага супрацоўніцтва.
- Мінімум 5-гадовы вопыт працы на высокай кіруючай пасаде ў галіне вышэйшай адукацыі.
- Вопыт працы са структурамі Еўрапейскага саюза, у тым ліку добрае веданне спецыфікі супрацы ў галіне еўрапейскай супольнасці ўніверсітэтаў.
- Вольнае валоданне англійскай мовай.
- Веданне лакальнага/рэгіянальнага сацыякультурнага кантэксту ды/альбо вопыт універсітэцкай працы ў постсавецкім рэгіёне Усходняй Еўропы ці краін Балтыі з’яўляецца ўлічваецца ў якасці станоўчага фактара.
- Валоданне беларускай ды/альбо рускай мовай улічваецца ў якасці станоўчага фактара.
Патрабаванні і чаканні да прафесійных кваліфікацый кандыдата:
- Выключныя лідарскія якасці, здольнасць кіраваць універсітэтам і быць ініціятарам зменаў.
- Выбітныя навыкі кіравання персаналам, у тым ліку здольнасць да кіравання, менеджменту і матывацыі шматнацыянальнай і разнастайнай каманды, у адпаведнасці з мэтамі, дамоўленасцямі, усталяванымі тэрмінамі і бюджэтнымі патрабаваннямі ўніверсітэта.
- Выбітныя навыкі ацэньвання і прыняцця рашэнняў.
- Выключныя здольнасці ў галіне міжасабовай і міжкультурнай камунікацыі.
- Здольнасць да эфектыўнага дэлегавання заданняў.
- Развітыя канцэптуальныя і аналітычныя навыкі.
- Здольнасць да шчыльнай супрацы з усімі групамі акадэмічнага персаналу з мэтай распрацоўкі першакласных навучальных праграм і ўмацавання міжнароднай акадэмічнай мадэлі.
- Здольнасць да разумення важнасці менеджменту фінансаў і рызыкаў.
- Выбітныя навыкі камунікацыі і пасярэдніцтва, здольнасць да шчыльнай працы з донарамі ўніверсітэта з дзяржаўных і прыватных структур.
- Фармаванне моцнай і гатовай да супрацы сеткі кантактаў універсітэта ўнутры і па-за межамі рэгіёну, а таксама забеспячэнне годнага ўдзелу ўніверсітэта ў гэтай сетцы.
Патрабаванні і чаканні да асабістых кваліфікацый кандыдата:
- Упэўненае разуменне ўнікальнасці і патэнцыялу ўніверсітэта ды важнасці забеспячэння першакласнай адукацыі студэнтам з Беларусі і ўсяго рэгіёну, улічваючы цяперашнія і ранейшыя поспехі і гістарычны вопыт ЕГУ.
- Яснае стратэгічнае бачанне і ўпэўненасць у неабходнасці глыбінных сацыятальных трансфармацый.
- Станоўчы і настойлівы падыход да працы, імкненне да пераадолення цяжкасцей.
- Моцны, харызматычны і натхняльны характар.
- Крэатыўнасць і адкрытасць да новых інавацыйных спосабаў працы.
- Здольнасць да разумення асабовых характарыстык, матывацый і навыкаў іншых людзей.
- Успрымальнасць да прапаноў і ідэй іншых людзей.
- Дыпламатычнасць і пачуццё крытычнасці.
- Здольнасць да супольнай працы на ўсіх узроўнях дзеля дасягнення агульнай мэты, заснаваная на даверы і ўзаемнай адказнасці.
- Здольнасць уплываць і пераконваць іншых, пераадольваючы перашкоды і супрацьстаянне.
- Гатоўнасць прыкласці дадатковыя высілкі ў любы патрэбны момант.
Працэс
2-3 адабраныя кандыдаты (шорт-ліст) будуць запрошаныя прайсці сумоўе і тэсты (для ацэньвання асобы), а пасля на выніковае сумоўе, якое будзе ладзіцца Камітэтам па адборы. Камітэт складаецца з прадстаўніка Агульнага сходу сузаснавальнікаў, Прэзідэнта і ч.в.а. Рэктара ЕГУ, прадстаўнікоў Кіраўнічай рады і Сената (агульная колькасць чальцоў Камітэта – 7 асобаў). Справаздача Камітэта аб выніках сумоўя і неабавязальная рэкамендацыя Кіраўнічай рады (п.п. 6.2.8 Статута) стануць падставай для прыняцця Агульным сходам сузаснавальнікаў выніковага рашэння па прызначэнні Рэктара.
Апошні тэрмін падачы намінацый і заявак: 30 снежня да 12:00 (поўдзень) па цэнтральнаеўрапейскім часе.
Для падачы заяўкі: кандыдат мусіць даслаць ліст на jobs @ ehu.lt з апісаннем таго, як ён/яна адпавядаюць заяўленым вышэй характарыстыкам, сферам адказнасці і патрабаванням. Заяўка мусіць уключаць:
- Рэзюмэ (жыццяпіс) разам са спісам акадэмічных публікацый ды/альбо навуковых дасягненняў.
- Афіцыйныя дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць у кандыдата найвышэйшай з атрыманых ім/ёй навуковых ступеняў.
- Імёны, адрасы эл. пошты і кантактныя тэлефоны мінімум 5 (пяці) прафесіяналаў-рэкамендуючых асоб. З рэкамендуючымі асобамі будуць звязвацца толькі ў выпадку адбору кандыдатаў.
У дачыненні да ўсёй прадстаўленай кандыдатамі інфармацыі будзе забяспечвацца канфідэнцыйнасць.
Каляндар конкурсу па пошуку Рэктара:
- Пошук кандыдатаў агенцтвам «Mercuri Urval»: 1 лістапада – 30 снежня 2016 г.
- Лонг-ліст кандыдатаў: да сярэдзіны студзеня 2017 г.
- Камітэт па адборы складае шорт-ліст з 2-3 кандыдатаў: да 20 студзеня 2017 г.
- Першасныя сумоўі і ацэньванне асобаў (тэсты): 20 студзеня – 10 лютага 2017 г.
- Прадстаўленне вынікаў Камітэту па адборы: 13-15 лютага 2017 г.
- Сумоўе Камітэта па адборы з адабранымі кандыдатамі: 22-26 лютага 2017 г.
- Прыняцце Агульным сходам сузаснавальнікаў выніковага рашэння: 3-10 сакавіка 2017 г.
- Пачатак працы новага Рэктара: на працягу другога квартала 2017 г.
Калі ў вас ёсць канкрэтныя пытанні наконт гэтай вакансіі, калі ласка, звяртайцеся да сп-ра Сэбасцьяна Волькерса, старэйшага віцэ-прэзідэнта «Mercuri Urval» па эл. пошце sebastian.volkers @ mercuriurval.com альбо па тэлефоне +32 491 62 96 05.
У адпаведнасці з палітыкай падбору кадраў ЕГУ, кандыдаты не дыскрымінуюцца на падставе ўзросту, колеру скуры, фізічных недахопаў, этнічнай прыналежнасці, грамадзянскага стану, нацыянальнасці, расы, веравызнання, гендару, сэксуальнай арыентацыі ці любых іншых якасцяў, абароненых законам.