Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) у Вільні пачынае Дадатковы набор на бакалаўрскія і магістарскія праграмы. Прыём заявак працягнецца да 12 жніўня.
2018/19 навучальны год студэнты пачнуць у новым навучальным корпусе ЕГУ ў Старым горадзе Вільні, які ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Вучоба ў ЕГУ арганізавана па прынцыпах адукацыі па мадэлі свабодных мастацтваў (liberal arts), што дазваляе студэнтам поўнасцю раскрыць свой творчы і акадэмічны патэнцыял. Універсітэт ажыццяўляе набор на дзённыя і дыстанцыйныя праграмы «Культурная спадчына і турызм», «Візуальны дызайн і медыя», «Медыя і камунікацыя» і «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза».
Для асоб, якія атрымалі вышэйшую адукацыю, ЕГУ прапануе магістарскія праграмы «Гістарычная і культурная спадчына», «Культурныя даследаванні» (спецыялiзацыi: Крытычныя гарадскія даследаванні, Візуальныя і культурныя даследаванні, Гендэрныя даследаванні) і «Публічная палітыка».
9 жніўня ў Мінску адбудзецца «Дзень з ЕГУ». Падчас мерапрыемства абітурыенты бакалаўрыята і магістратуры змогуць:
- Прыняць удзел у адкрытым воркшопа выбітнага мастака дац. Сяргея Сялецкага№
- Даведацца аб жыцці ў Вільні і навучальных вандроўках непасрэдна ад студэнтак універсітэта;
- Атрымаць усю неабходную інфармацыю аб іспытах ва ўніверсітэт, асаблівасцях паступлення і навучання ў ЕГУ ад супрацоўнікаў Аддзела камунікацыі і развіцця;
- Азнаёміцца з асаблівасцямі запаўнення анкеты абітурыента;
- Даведацца аб даследчыць магчымасцях і перспектывах падчас навучання ў магістратуры;
- Задаць усе пытанні аб візах, інтэрнаце і жыцці ў Вільні.
«Дзень з ЕГУ» у Мінску адбудзецца ў цэнтры «Прапілеі» па адрасе вул. Чэхава 3 (ст.м. Фрунзенская). Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца анлайн.
10-11 жніўня ў Мінску абітурыенты бакалаўрскіх праграм змогуць здаць уступныя іспыты па эсэ, кампазіцыі і ангельскай мове. Регістрацыя адбываецца па спасылцы.
У 2018 годзе ЕГУ прапануе абітурыентам з Беларусі бясплатныя месцы, зніжкі на навучанне і стыпендыі, а таксама магчымасць удзелу ў міжнародных студэнцкіх абменах Erasmus + і Campus Europae.
Таксама ЕГУ адкрывае набор на Праграму падрыхтоўчага года — інтэнсіўную 800-гадзінную праграму агульнагуманітарнай падрыхтоўкі для старшакласнікаў, па праходжанні якой абітурыент аўтаматычна залічваецца на навучанне ў ЕГУ. Важна! Рэгістрацыя адкрыта да 7 верасня.
Да 21 верасня ЕГУ праводзіць прыём у дактарантуру па накірунку «Філасофія».
Анкета абітурыента ЕГУ даступная па спасылцы. Кансультацыі па пытаннях паступлення праводзяцца па тэл. +370 5 2639650, эл. пошце [email protected] і ў Skype: QuestionEHU.
Падрабязная інфармацыя аб парадку паступлення ў ЕГУ даступная ў спецыяльным раздзеле сайта ўніверсітэта і на афіцыйных старонках у Фэйсбуку і ВК.
Паводле арганізатараў