“Ён усё гэта зараз аграбе” – у Расіі пачынаюць цкаваць Грабеншчыкова?

04.08.2015 Замежжа

Спявак, лідар гурта «Аквариум» Барыс Грабеншчыкоў падвергся рэзкай крытыцы з боку прадстаўнікоў расійскай Дзяржаўнай думы пасля сустрэчы з былым прэзідэнтам Грузіі, а цяпер губернатарам Адэскай вобласці Міхаілам Саакашвілі.

«Адзінае, што тут можна сказаць, – «Барыс, ты не маеш рацыі». Я баюся, што і рок-н-рол памёр, і Бора памірае для нашых гледачоў, – сказаў дэпутат Аляксей Жураўлёў падчас выступу на радыё «Говорит Москва». – Калі лезеце ў палітыку, то гэта жорсткая рэч. Рыхтуйся да таго, што не ўсё там у белых пальчатках і не толькі сцэна апладзіруе, а ёсць і зусім іншае. Я мяркую, ён усё гэта зараз аграбе».

Падчас таго ж эфіру Жураўлёў назваў Грабеншчыкова здраднікам, а Саакашвілі – ворагам Расіі.

Лідар Гурта «Аквариум» днямі сустрэўся з Міхаілам Саакашвілі і выказаў захапленне кіеўскай публікай і, па словах палітыка, Украінай.

Гэта далёка не першы выпадак, калі расійскія музыкі трапляюць пад прэсінг пасля выказванняў пра Украіну. Лідар «Машины времени» Андрэй Макарэвіч трапіў пад хвалю неабгрунтаванай крытыкі, у тым ліку і за бяскрыўднае інтэрв’ю сайту «Будзьма беларусамі».

Мікалай Левертаў