Хочаш стаць удзельнікам фестывалю AD.NAK!? Зірні гэтую інфармацыю, яна дапаможа табе ўзяць удзел у конкурснай праграме, а таксама наведаць адукацыйную праграму і фестывальны дзень, якія адбудуцца 27 чэрвеня.
У гэтым годзе Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! пройдзе ужо у чацьверты раз. І як у мінулыя гады, удзел у фестывалі БЯСПЛАТНЫ.
Фестываль адкрыты як для прафесіяналаў, так і для аматараў, якія могуць узяць удзел як у намінацыях, так і у конкурснай праграме. Пералік намінацыяў і конкурсаў можна паглядзець у раздзеле “НАМІНАЦЫІ І КОНКУРСЫ“, а з працамі-пераможцамі мінулых гадоў можна пазнаёміцца ў архіве фестывалю за 2010, 2011 і 2012 гады.
Галоўнае адрозненне НАМІНАЦЫЙ ад КОНКУРСАЎ у тым, што у НАМІНАЦЫЯХ могуць узяць удзел толькі рэальныя праекты, якія былі зацверджаныя замоўцамі і рэалізаваныя. У межах КОНКУРСАЎ удзельнікам прапануецца стварыць работу згодна з умовамі, даслаць у аргкамітэт і ўдзельнічаць у праграме Фестывалю.
Стаць удзельнікам фестывалю проста. Для гэтага трэба зрабіць ы.
Крок першы. Прайсці рэгістрацыю ў якасці ўдзельніка. Кнопка рэгістрацыі размешчаная злева на галоўнай старонцы сайту фестывалю каля кнопкі “Увайсці“, якая спатрэбіцца крыху пазней.
Крок другі. Увайсці ў створаны акаўнт і падаць работу, паслядоўна націснуўшы кнопкі “Увайсці” і “Падаць работу”. Пры ўваходзе неабходна выкарыстоўваць пазначаныя пры рэгістрацыі логін і пароль.
Крок трэці. Падаць работу. Для гэтага неабходна паслядоўна:
– абраць намінацыю, альбо паднамінацыю, альбо конкурс; – увесці назву работы; – назву рэкламадаўца, замоўцы; – назву прадукту ці паслугі, якія рэкламуюцца; – каротка апісаць творчую ідэю сваёй работы; – назваць аўтара ідэі; – напісаць год стварэння работы; – пазначыць горад, у якім ты жывеш.
Крок чацвёрты. Запампаваць сваю работу на сайт, карыстаючыся адмысловым полем на гэтай старонцы і націснуць кнопку “Дадаць работу”.
Крок пяты.Упэўніцца, што работа пададзеная, і атрымаць магчымасць кіраваць статусам сваёй работы.
УВАГА: Работы прымаюцца аргкамітэтам Фестывалю да 3 чэрвеня 2013 года.
Арыгіналы работ (паштоўкі, календары, постары, буклеты, і інш.), а таксама дыскі з конкурснымі работамі трэба даслаць на адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Няміга, 5, 3 паверх, частка офіснага памяшкання №21б, з паметкай «У аргкамітэт Фестывалю AD.NAK!»
Аргкамітэт фестывалю AD.NAK! заўжды гатовы адказаць на любыя пытанні ўдзельнікаў.
Звяртайцеся: тэл.: +375 29 177-0121, +375 29 755-1434, E-mail: adnak@budzma.org.