3 снежня ў гімназіі г. Фаніпаля, а 9 снежня ў гімназіі г. Дзяржынска, прайшло Шоу беларушчыны, якое было прымеркаванае да юбілею беларускага кнігадруку і да 125-годдзя з дня народзінаў Максіма Багдановіча. Мерапрыемствы парадавалі прысутных цікавымі пытаннямі і падаравалі шмат станоўчых эмоцый. Лепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.