Юрый Жыгамонт наведаў Віцебскую вобласць

Творчыя сустрэчы з артыстам і тэлевядучым Юрыем Жыгамонтам адбыліся ў сярэдніх школах Чашнікаў і Новалукомля Віцебскай вобласці 26 і 27 кастрычніка.

Нягледзячы на канікулы, на імпрэзу прыйшлі школьнікі 4–6 класаў.

Адно з пытанняў, якое спадабалася Юрыю Жыгамонту, было наступным: “Што намалявана на плакаце ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”?”, менавіта з дапамогай яго артыст апавядаў культурную гісторыю Беларусі.

“У Новалукомлі дзеці былі цалкам рускамоўныя, у Чашніках праблем з роднай мовай у дзяцей не было. Але менавіта ў Новалукомлі адзін хлопчык вызваўся прачытаць свой уласны вершык. А ў Чашніках былі вельмі актыўныя настаўнікі, задавалі шмат пытанняў, цікавіла ўсё. Калі казаць пра нейкія выніковыя думкі пасля сустрэчаў, то дзеткі заўсёды прыносяць прыемныя ўражанні… Пакуль не вырастуць”, – жартуе Юрый Жыгамонт.

Сустрэчы праходзілі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: ,