Пра тое, што пробашч парафіі Ісуса Міласэрнага пакінуў краіну, піша «Новы Час» са спасылкай на «Хрысціянская візія». Прычыны ад’езду не называюцца, але, меркавана, яны маюць палітычны характар.
Ксёндз Анджэй Бульчак, пробашч парафіі Ісуса Міласэрнага, які займаўся будаўніцтвам новага касцёла ў Паставах, у тэрміновым парадку пакінуў Беларусь. Гэта не адзіны беларускі святар, вымушаны з’ехаць за мяжу пасля падзей 2020 году.