З сённяшняга дня пачынае працу фотавыстава “Шведская мова ў Беларусі”

04.07.2018 Афіша

Запрашаем наведаць фотавыставу “Шведская мова ў Беларусі”, якая працуе з 4 ліпеня па 30 верасня ў Цэнтры шведскіх даследаванняў: вул. Інтэрнацыянальная 11а, вуглавы пад’езд, 2 паверх.

thumb_2264_event_media

Час працы выставы: панядзелак-пятнiца з 12.00 да 19.00, субота i нядзеля – выходныя. Мапу праходу глядзiце тут. Тэлефон: (8017) 3060813.

Пачніце вывучаць шведскую мову ў нас – i Вы ўбачыце на фотавыставе сваё фота!

Фотавыстава Магнуса і Енi Ліндгрэн з Гётеборга распавядае пра цікаўнасць да шведскай мовы і Швецыі ў Беларусі.

Магнус і Енi ўпершыню наведалі Беларусь у верасні 2014 года. Пасля таго, як брат і сястра Ліндгрэн вярнуліся ў Швецыю, у іх узнікла ідэя стварыць фотавыставу аб вывучэнні шведскай мовы ў Беларусі. Рэалізацыя праекта пачалася ў чэрвені 2016 года. Фотаздымкі былі зроблены ў ходзе моўных курсаў, а таксама падчас нефармальных сустрэч са студэнтамі. Магнус і Енi таксама прынялі ўдзел у святкаванні шведскага свята сярэдзіны лета – Мiдсомар, што натхніла іх на дзіўныя фотаздымкі.

Фатаграфіі неаднаразова выстаўляліся ў Швецыі. У нашай краіне фотавыстава ўпершыню была паказана падчас канферэнцыі для выкладчыкаў шведскай мовыў Мінску ў кастрычніку 2017 года. Зараз яна знаходзіцца ў Цэнтры шведскіх даследаванняў у Мінску.

Паводле арганізатараў, swedishcentre.org