З'явіўся мабільны дадатак з вершамі на беларускай мове

Зараз праграма ёсць толькі ў iOS-версіі, але да канца года можа з'явіцца і на Android, напісаў у Твітары распрацоўшчык @BartWader.


1.jpg

У мабільным дадатку больш за 11 тысяч вершаў звыш 80-ці аўтараў. Творы ўзятыя з сайта https://rv-blr.com/. Можна выбіраць творы канкрэтнага аўтара або прасіць іх выдаваць рандомна.

«Патэстуйце, каліласка, і напішыце, чаго яшчэ не хапае», — піша @BartWader.