• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
01.10.2015 | Культура

За каменным муром: брыгіцкі манастыр, які гарадзенцы не бачылі

У чэрвені 2016 года ў Гродне плануюць завяршыць будаўніцтва Дома міласэрнасці. Ён размесіцца ў старым манастыры брыгітак XVII ст. «Твой стыль» пабываў у будынку, які ведаюць усе ў Гродне, але які амаль ніхто не бачыў знутры.

Мы знялі ўсю тую даўніну, якая ў хуткім часе атрымае новы выгляд. Будаўнікі абяцаюць, што рэканструкцыя будзе праведзена з захаваннем ўсёй гістарычнай каштоўнасці аб’екта.

Адзін з самых прыгожых і таямнічых комплексаў, які займае цэлы квартал старога Гродна, жаночы Брыгіцкі манастыр, ужо даўно цікавіць як гісторыкаў, так і звычайных гараджан. У свой час у гэтым комплексе былі свае парадкі і законы, можна сказаць быў уласны маленькі горад.

Узвядзенне яго пачалося ў 1635 годзе, калі вялікі маршалак літоўскі Кшыштаф Весялоўскі і яго жонка Аляксандра заснавалі кляштар у памяць прыёмнай дачкі Грызельды, якая рана пайшла з жыцця. У 1642 годзе на месцы драўлянага быў узведзены мураваны касцёл у стылі барока.

Сёстры-брыгiткi жылі ў манастыры з сярэдзіны XVII стагоддзя да смерці апошняй манашкі ў 1908 годзе, пасля чаго на іх месца прыбылі сёстры-назарэтанкi.

25 сакавіка 1950 года дзейнасць манастыра была спыненая, у касцёле планавалася стварыць канцэртную залу, у іншых будынках размясціць дзіцячы сад, а пазней — псіхіятрычную бальніцу. Уласна апошняе і было выканана. Каля 40 гадоў псіханеўралагічны дыспансер размяшчаўся ў старадаўнім комплексе.

Толькі ў 90-х ім удалося з’ехаць і касцёл вярнулі зноў веруючым.

У старым лямусе, які знаходзіцца на тэрыторыі комплексу, у будучыні можа размясціцца экспазіцыя, прысвечаная гісторыі Гарадзенскай каталіцкай дыяцэзіi. Чакаецца, што ў музеі можна будзе ўбачыць старадаўнія кнігі XVII-XIX стагоддзяў, алтарныя карціны, дакументы, фатаграфіі і многае іншае.

Лямус- гэта двухпавярховы дом з лоджыяй на другім паверсе і арачнымі галерэямі на галоўным фасадзе.

Лямус можна назваць унікальнай для Гродна гістарычнай пабудовай. Ён узведзены, па некаторых крыніцах, у 1630 годзе. Будынак зроблены ў традыцыях беларускага народнага дойлідства — выкладзены з масіўных брусоў без выкарыстання клямараў і металічных крапяжоў.

Адносна добра захавалася забудова самога манастыра, якая ўяўляе сабой замкнёны чатырохкутнік з прасторным унутраным дваром. У свой час увесь манастыр быў абнесены каменнымі сценамі, усярэдзіне якіх быў разбіты цудоўны сад.

Дарэчы, у 1964 годзе ў крыпце касцёла была знойдзена вялікая колькасць ікон і партрэтаў (у тым ліку заснавальнікаў манастыра), якія пасля рэстаўрацыі ў Эрмітажы ўпрыгожылі экспазіцыю Нацыянальнага мастацкага музея ў Мінску.

 

Руслан Кулевіч, Твой стыль

 

Тэгі: Горадня

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

23 верасня 1771 году ў бітве пад мястэчкам Сталовічы, як аказалася, вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай. Тады яшчэ ніхто...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Калі дарослы чалавек, юрыст, эмігруе ў чужую краіну, з цалкам іншай сістэмай права, мовы якой не ведае — у яго...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву

Сезон збору ўраджаю шпарка ідзе да завяршэння, аднак сезон лясных грыбоў у самым разгары. У апошнія дні верасня...

valiancina_shauchenka
Музыка

Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент

У новым выпуску рубрыкі «Гітара Мулявіна» паразважаем пра ўстойлівыя вобразы вадзянікоў, лесавікоў і русалак, бо два...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Вандруем разам
    Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Мсціславе
    Грамадства Замежжа
    У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут стварылі братэрскі хаўрус? Тлумачыць у відэа прафесар Алесь Краўцэвіч
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»

Афіша

  • 23.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 23.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 23.09 — 24.09МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ГДАНЬСКУ
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі
  • 23.09Багач святкуюць у Дукоры
  • 23.09Вераснёўскі фэст у Жылічах

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі адкрыўся ў Варшаве. Чым запомніўся першы дзень
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип