За кратамі сустракае дзень народзінаў студэнт і эрудыт Глеб Фіцнер. Яго можна падтрымаць лістамі

Маладзён быў затрыманы 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).


ficner.jpg

Глеба асудзілі па гэтым артыкуле да дзвух год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Глеб да затрымання навучаўся ў ВНУ – быў студэнтам чацвёртага курсу Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта.

Напісаць ліст са словамі падтрымкі Глебу Дзмітрыевічу Фіцнеру можна па адрасе: г. Шклоў, ПК №17, 213004.