Аб'яднанне беларусаў Германіі RAZAM ладзіць забег, каб дапамагчы ўкраінцам і беларусам, якія былі вымушаныя пакінуць свой дом

#RAZAMRUN – анлайн-забег, які адбудзецца з 15 па 18 красавіка. Можна выбраць любую дыстанцыю і бегчы у любы час, у любым тэмпе, у любым месцы, піша BelarusWithUkraine. 


photo_2022-04-11_20-16-01.jpg

Каб прыняць удзел, трэба зарэгістравацца на сайце, зрабіць ахвяраванне ад 10 еўра, атрымаць свой стартавы нумар і бегчы, каб дапамагчы.

Усе атрыманыя сродкі пойдуць на гуманітарную дапамогу бежанцам з Украіны і Беларусі.

Арганізатары заклікаюць рабіць сэлфі і пасты з хэштэгам #BelaruswithUkraine, каб як мага больш людзей далучалася да акцыі.