• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.03.2016 | Гісторыя

Забытыя героі бітвы пад Монтэ-Касіна. Жаўнеры 3-й карпацкай стралковай дывізіі

Працягваем публікацыю матэрыялы, прысвечаныя гісторыі беларускіх жаўнераў Арміі Андэрса.
Забытыя героі бітвы пад Монтэ-Касіна. Жаўнеры 3-й карпацкай стралковай дывізіі
У канцы Другой Сусветнай вайны Масква пачала актыўна цікавіцца лёсам сваіх грамадзян, якія па розных абставінах аказаліся ў Еўропе. Нехта супрацоўнічаў з немцамі, другіх вывезлі на прымусовую працу ў Германію. У кастрычніку 1944 года было створана Бюро упаўнаважанага Савета народных камісараў СССР па пытанню рэпатрыяцыі. У пачатку 1945 года з’явіўся Адзел па справах рэпатрыяцыі савецкіх грамадзян пры СНК БССР.

Пазней пры Абласных камітэтах з’явіліся пункты прыёма рэпатрыянтаў. Асобнай катэгорыяй былі жаўнеры Арміі Андэрса, людзі, якія да вайны былі грамадзянамі Другой Рэчы Паспалітай і ў верасні 1939 года альбо аказаліся ў савецкім палоне, былі дэпартаваны ў Сібір, ці знаходзіліся ў лагерах для вайсковапалонных.

Падчас Другой Сусветнай вайны яны сталі брытанскімі жаўнерамі і атрымалі не кепскую вайсковую падрыхтоўку. Паводле розных падлікаў, пасля заканчэння баявых дзеянняў у Вялікабрытаніі аказалася ад 5 да 12 тысяч польскіх вайскоўцаў беларускага паходжання.

Бальшавікі баяліся таго, што гэтыя людзі стануць апорай антысавецкіх сіл на Захадзе. Менавіта таму дыпламатычныя труктуры СССР актыўна “распрацоўвалі” асяродзе “андэрсаўцаў” і агітавалі (у тым ліку, з дапамогай прапагандысцкіх выданняў) іх за вяртанне на Радзіму.

У 1946 годзе Упраўленне ўпаўнаважанага Савета міністраў СССР па справах рэпатрыяцыі склала “Спіс савецкіх грамадзян, вайскоўцаў 3-й Карпацкай стралковай дывізіі”, якія знаходзіліся на тэрыторыі Вялікабрытаніі. У дакуменце знаходзіліся прозвішчы амаль 600 радавых і афіцэраў, большасць з якіх паходзіла з былых паўночна-усходніх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай. З гэтымі людзмі актыўна працавалі савецкія “адказныя таварышчы” у выніку чаго, частка з былых карпацкіх стралкоў усё ж вырашыла вярнуцца ў БССР.

Прывядзем гісторыі беларускіх жаўнераў Арміі Андэрса з узгаданага спісу. Іх лёс сведчыць пра злачынствы сталінскай сістэмы супраць тых, хто не шкадаваў свайго жыцця ў барацьбе з нацыязмам з першага дня Другой Сусветнай вайны.


Жаўнеры 3-й Карпацкай стралковай дывізіі пад Монтэ-Касіна

Радавы 3-й Карпацкай стралковай дывізіі Юзаф Канстанцінавіч Лукашэйка нарадзіўся ў студзені 1906 года ў вёске Сакольнікі, Ваўкавыскага павету. У міжванны час займаўся цяслярскай справай. У 1927-1929 гадах праходзіў тэрміновую службу ў 3-м палку конных стралкоў імя гетмана Стэфана Чарнецкага ў Ваўкавыску.

У гэтую ж вайсковую адзінку беларус быў прызваны ў верасні 1939 года. Кавалерысты з Ваўкавыску займалі абарону ў раёне Сувалак і Аўгустова. 8 верасня жаўнеры з Заходняй Беларусі мужна супрацьстаялі нямецкай матарызаваная дывізіі “Кемпф”, аднак пазней польскі полк выпушаны быў адступіць у бок Асаўца, а далей Белавежы. Падчас абароны гэтага мястэчка 3-ці полк конных стралкоў панёс вялікія страты. Пазней рэшткі Сувальскай (у яе ўваходзіў пок з Ваўкавыска) і Падляскай брыгады кавалерыі Войска Польскага стварылі кавалерыйскую групоўку “Заза”, камандаванне якой прыняло рашэння адступаць у бок Львова і далей, да мяжы з Румыніяй. Падчас адступлення кавалерыстам прыходзілася ўступаць у баі з немцамі і парраздзяленнямі Чырвонай Арміяй, якія перайшлі савецка-польскую мяжу 17 верасня 1939 года. У адной з боесутычак Юзаф Канстанцінаіч трапіў у савецкі палон. Пазней яго накіравалі ў лагер для польскіх вайсковапалонных у Старабельску, адкуль беларус вызваліўся восенню 1941 года.

У кастрычніку таго ж года Лукашэйка быў залічаны ў 17-ты пяхотны полк 6-й Львоўскай пяхотнай дывізіі. Пасля экакуацыі з СССР у 1942 годзе і рэарганізацыі Арміі Андэрса ўраджэнец Заходняй Беларусі аказаўся ў 3-й Карпацкай стралковай дывізіі. У шыхтах гэтай часткі беларус удзельнічаў у бітвах Італьянскай кампаніі ў складзе 1-й санітарнай роты. За мужнасць і гераізм жаўнер быў узнагароджаны Італьянскай зоркай і брытанскім Медалём 1939-1945 гг. У мае 1946 года Лукашейку было прысвоена званне старэйшы радавы. У лютым 1947 года “андэрсаўца” дэмабілізавалі і накіравалі ў рэпатрыяцыйны лагер Рафам, адкуль ён выехаў на Радзіму.


Падчас баёў на Монтэ-Касіна

У 1951 годзе сям’ю Лукашэйка (бацькі і дзве дачкі) дэпартавалі ў Іркуцкую вобласць. Праз шэсць год ім дазволілі вярнуцца на Радзіму, але Юзаф Канстанцінавіч вырашыў не гуляць у гульні з бальшавікамі і разам з роднымі эміграваў у Польшчу.

Іван Мікалаевіч Бацян нарадзіўся ў чэрвені 1912 года ў вёске Чартовічы на Валожыншчыне. У 1935 годзе ён прайшоў тэрміновую службу ў польскім Корпусе аховы памежжа. У сакавіку 1939 года, падчас прыхаванай мабілізацыі беларус ізноў трапіў у КАП. Падчас баёў 17 верасня 1939 года з падраздзяленнямі Чырвонай Арміі Бацян трапіў у савецкі палон. Пасля заключэння савецка-брытанскай дамовы ў 1941 годзе ўраджэнец Заходняй Беларусі аказаўся ў 17-м пяхотным палку 6-й Львоўскай дывізіі Войска Польскага ў СССР.

Пазней Іван Бацян ваяваў у складзе 3-й Карпацкай стралковай дывізіі і ўдзельнічаў у вызваленні Італіі ад нацыстаў. За мужнасць ён быў узнагароджаны Крыжом Монтэ-Касіна, польскім вайсковым медалём, а таксама брытанскай Італьянскай зоркай і Медалём 1939-1945 гг. У лютым 1944 года ён атрымаў падзяку ад камандавання за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў. У маі 1946 года яму было прысвоена званне старэйшы стралок.

Іван Бацян, 1944 год, Рым

У 1946 годзе Іван Мікалаевіч быў пераведзены ў рэпатрыяцыйны лагер, адкуль пазней выехаў на Радзіму. Там яго чакала жонка і двое дзяцей. У 1951 годзе ўсе яны былі дэпартаваныя ў Іркуцкую вобласць…

Аляксей Абрамавіч Мікуліч нарадзіўся ў 1906 годзе на Віленшчыне. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР ён быў арыштаваны НКУС і абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці. Да моманту нападу Германіі на СССР знаходзіўся ў турме ў Вілейке. Пазней быў эвакуіраваны на ўсход і ўвосень 1941 года трапіў у Армію Андэрса.

У 1944 годзе ўдзельнічаў у Італьянскай кампаніі ў складзе 3-й Карпацкай стралковай дывізіі 2-га польскага корпуса. Пасля дэмабілізацыі ў кастрычніку 1946 года знаходзіўся ў рэпатрыяцыйным лагеры Фрэкенхэм у Вялікабрытаніі. У гэты час, праз Чырвоны крыж ён актыўна шукаў сваю жонку, якая засталася ў Заходняй Беларусі. Пошукі ўвянчаліся поспехам і ўраджэнец Віленшчыны вярнуўся ў БССР. У 1951 годзе ветэрана Другой Сусветнай і яго сваякоў савецкія ўлады выслалі ў Сібір.

Мікіта Цімафеевіч Хвесюк нарадзіўся ў маі 1906 года ў Парэччы на Піншчыне. У пачатку 1930-х праходзіў тэрміновую службу ў Войску Польскім. У верасні 1939 года ўдзельнічаў у абароне Кобрына ад нямецкіх войск. Пазней трапіў у савецкі палон і да 1941 года знаходзіўся ў лагеры для польскіх вайсковапалонных у Старабельску.

У 1941 годзе Хвесюк быў залічаны ў Армію Андэрса і ў шыхтах 3-й Карпацкай дывізіі ўдзельнічаў у Італьянскай кампаніі. Пасля вайны ён вярнуўся ў Парэчча дзе на яго чакалі жонка і сын. Аднак у 1951 годзе Мікіту Цімафеевіча і яго родных выслалі ў Іркуцкую вобласць. Пасля вызвалення сям’я Хвесюкоў рэпатрыявалася ў Польскую народную рэспубліку.

Афіцэры 3-й Карпацкай дывізіі 2-га Польскага корпусу, Монтэ-Касіна, вясна 1944-га

Гісторыі ўзгаданых вышэй людзей яскрава ілюструе стаўленне сталінскай сістэмы да былых жаўнераў Арміі Андэрса з Беларусі. Для бальшавікоў “польскія” жаўнеры ўяўлялі пагрозу і былі не пэўнымі элементамі. Між тым кожны з гэтых людзей зрабіў свой унёсак у перамогу над нацызмам. І пра гэта сёння варта памятаць!

Ігар Мельнікаў, “Гістарычная праўда”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип