Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх малюнкаў. Разгадаць загадку атрымалася дзякуючы якаснай копіі, якую раздабыў Супрон, піша hrodna.life.

Maliunak Napalieona Ordy Малюнак Напалеона Орды

Гісторык доўгі час не мог зразумець, з якога ракурсу Орда намаляваў краявід адной з гродзенскіх вуліц. На якаснай копіі малюнка бачна, што мастак пакінуў подпіс: «Grodno, 4 Sierpnia 1866. Wyjazd z mostu» (Гродна, 4 жніўня 1866. Выезд з маста).

«У горадзе таго часу было некалькі мастоў. Праўда тое збольшага былі «масткі», а сапраўдны вялікі мост для пешаходаў і павозак быў толькі адзін — праз Нёман. Знаходзіўся ён у самым спуску вуліцы Маставой і злучаў гістарычны цэнтр з левабярэжнай часткай — Фарштатам. Мост на гэтым месцы быў не першы па ліку. Уся справа ў тым, што быў ён драўляны, таму доўга не служыў», — патлумачыў у сваім блогу гісторык.

Так Супрону ўдалося высветліць, што Орда намаляваў скрыжаванне вуліц Маставой і завулка Падгорнага. Але да сённяшняга дня драўляная забудова, адлюстраваная мастаком, не захавалася.

Skryžavannie hrodzienskich vulic, jakija namaliavaŭ Orda

Skryžavannie hrodzienskich vulic, jakija namaliavaŭ Orda

Skryžavannie hrodzienskich vulic, jakija namaliavaŭ Orda
Скрыжаванне гродзенскіх вуліц, якія намаляваў Орда