Клуб аналагавай фатаграфіі KAMORA адкрыўся ў Гродне. Там можна даведацца аб аналагавай фатаграфіі, праявіць плёнкі або раздрукаваць фатаграфіі, паведамляе s13.
Цяпер у клубе дзевяць чалавек. Далучыцца да супольнасці можа любы ахвотны. Ідэя стварыць клуб аналагавай фатаграфіі з’явілася летась. Каманда шукала месца з лютага 2022 года.
«Мы вырашылі стварыць такую групу, каб кожны мог падзяліцца сваімі ведамі. Каб кожны мог прывезці сваё абсталяванне, у каго якое ёсць, і паспрабаваць зрабіць [фота] на такім аматарскім узроўні», — распавялі ў клубе.
Па словах сябраў клуба, для заняткаў фатаграфіяй у Гродне «зусім нічога няма». Сябры клуба лічаць, што сучасная фатаграфія патрабуе развіцця і новых ідэй. Каб творы былі не проста «прыгожыя», але і мелі мастацкую каштоўнасць.