«Закаханы ў жыццё». У Веткаўскім музеі адкрылася выстава, прысвечаная яго заснавальніку

Учора ў Веткаўскім музеі, у дзень 35-годдзя з таго дня, як музей пераехаў у свой знакаміты будынак, адбылося адкрыццё новай выставы ў новай зале.


167.jpg

Выстава называецца «Закаханы ў жыццё» і прысвечана заснавальніку музея Фёдару Шкляраву. На выставе прадстаўлены яркі, сакавіты жывапіс Фёдара Шклярава, яго асабістыя рэчы і мноства фотаздымкаў, на якіх жыццё і музея, і яго заснавальніка. 

169.jpg

Адкрыццё прайшло ва ўтульнай кампаніі працаўнікоў музея, усіх тых, хто кожны дзень стварае тую самую «веткаўскую» атмасферу. 

171.jpg

Пятро Цалка, цяперашні дырэктар музея: 

«У нас сёння быў вельмі насычаны дзень (*багата экскурсій, наведванняў), як і заўжды. Што прыемна. Я думаю Фёдар Рыгоравіч намі дакладна ганарыцца, што яно варыцца, жыве. 

І сённяшняя дата важная для музея, бо менавіта ў 1987 годзе Веткаўскі музей сустрэў наведвальнікаў сваімі сталымі экспазіцыямі — тры паверхі будынка напоўніліся ўнікальнымі экспанатамі, што адбылося дзякуючы заснавальніку Фёдару Шкляраву і двум галоўным супрцоўніцам, каторыя, дзякуй Богу, і зараз працуюць у музеі (*Галіна Рыгораўна Нячаева і Святлана Іванаўна Лявонцьева)». 

Дарэчы, новая зала — прысвячэнне заснавальніку музея. Як сказала Галіна Нячаева: 

«Мы хацелі зрабіць мемарыяльны кабінет. Але больш правільна яго назваць міма-рэальны. Бо менавіта такім быў Фёдар Шкляраў — мімарэальным...».

Пасля ўсіх афіцыйных урачыстасцей Галіна Рыгораўна і Святлана Іванаўна — людзі, якім на плечы ўпаў увесь музей, усе тры паверхі, экспазіцыі, планаванні... — паўзгадвалі ды апавялі прысутным гісторый з тых часоў, калі гісторыя музея толькі пачыналася.

168.jpg

170.jpg