• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.05.2022 | Грамадства Грамадскі сектар

Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Навукоўцы зараз шукаюць патэнцыйныя асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) — заказнікі і помнікі прыроды мясцовага значэння — у Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Гродзенскім, Іўеўскім, Лідскім, Мастоўскім, Ашмянскім і Свіслацкім раёнах Гродзенскай вобласці. Патэнцыйныя ААПТ (мясцовыя і рэспубліканскага значэння) шукаюць таксама ў Мінскай і Магілёўскай абласцях, паведамляе «Дзікая прырода побач».


000.jpg

Апішыце прыкладныя межы патэнцыйнай ААПТ, наяўнасць на ёй «чырванакніжных відаў», рэдкіх і ўнікальных біятопаў і ландшафтаў, унікальнасць аб’екта. Магчыма, нейкія існуючыя ААПТ маюць патрэбу ў змяненні межаў?

Пасля будуць вылучацца сродкі на вывучэнне і падрыхтоўку матэрыялаў для абвяшчэння новых ААПТ.

Якія тэрыторыі могуць стаць заказнікам?

Каб тэрыторыя магла атрымаць статус заказніка мясцовага значэння, яна павінна адпавядаць як мінімум двум агульным і двум спецыяльным крытэрыям (гл. арт. 16, пп. 2 і 6, 7 Закона аб ААПТ).

Агульныя крытэры:

• наяўнасць тыповых і (або) рэдкіх прыродных ландшафтаў і (або) біятопаў;

• наяўнасць месцаў пражывання дзікіх жывёл і (або) месцаў вырастання дзікарослых раслін, уключаных у нацыянальную Чырвоную кнігу або тых, якія падпадаюць пад дзеянне міжнародных дамоў Беларусі;

• наяўнасць месцаў рэгулярнага гнездавання, зімоўкі ці прыпынку падчас міграцыі водна-балотных і іншых відаў пералётных птушак у колькасці, большай за 1% ад колькасці нацыянальнай або еўрапейскай папуляцыі віду;

• наяўнасць месцаў штогадовай канцэнтрацыі ў перыяд сезонных міграцый не менш чым 10000 асобін пералётных водна-балотных птушак (кулікі, качкі, гусі), не менш чым 500 асобін шэрых жураўлёў;

• наяўнасць месцаў нерасту, нагулу і міграцыі рыб, уключаных у нацыянальную Чырвоную кнігу або тых, якія падпадаюць пад дзеянне міжнародных дамоў Беларусі;

• наяўнасць прыродных тэрыторый, уключаных у нацыянальную экалагічную сетку;

• наяўнасць натуральных водных аб’ектаў, форм рэльефу, унікальных або рэдкіх па сваім паходжанні, марфаметрычных і (або) іншых характарыстыках.

Спецыяльныя крытэры:

• прыродная тэрыторыя нязначна парушана антрапагеннай дзейнасцю і мае высокі патэнцыял аднаўлення;

• тыповыя і рэдкія прыродныя ландшафты і біятопы складаюць не менш як 40% ад плошчы прыроднай тэрыторыі;

• прыродная тэрыторыя з’яўляецца месцаў пражывання дзікіх жывёл і (або) месцаў вырастання не менш як 100 відаў дзікарослых раслін, уключаных у нацыянальную Чырвоную кнігу або тых, якія падпадаюць пад дзеянне міжнародных дамоў Беларусі;

• прыродная тэрыторыя адыгрывае важную ролю ў падтрыманні гідралагічнага рэжыму натуральных водных аб’ектаў, балот.

Якія аб’екты могуць быць аб’яўлены помнікам прыроды?

Агульны крытэр пры выбары прыродных тэрыторый для абвяшчэння іх помнікам прыроды — наяўнасць каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў (участкі лесу з каштоўнымі пародамі дрэваў, старажытныя паркі, асобныя векавыя дрэвы ці дрэвы рэдкіх парод, групы такіх дрэваў, участкі з рэліктавай або асаблівакаштоўнай расліннасцю, іншыя каштоўныя батанічныя аб’екты.

Так, напрыклад, на статус прыроднага помніка могуць прэтэндаваць:

• Дрэвы, акружына ствала якіх дасягнула больш за 4 (хваёвых — 3, для таполяў і вербаў — 5-ці) метры на вышыні 1,3 м ад зямлі (на ўзроўні грудзей);

• Групы з 5 і больш дрэваў або ўчасткі лесу з акружынай ствалоў больш за 3 м для лісцевых і больш за 2,5 м для хваёвых;

• Паркі, алеі або іх фрагменты ва ўзросце звыш 100 гадоў.

001.jpg
   Дуб-ветэран. Фота Ірыны Вазнячук

Адно векавое дрэва не толькі здольнае даць столькі ж кіслароду, як дзясяткі маладых дрэваў, але і стаць мясцовай славутасцю, якая дапаможа прывабіць турыстаў. Такія дрэвы-ветэраны ўражваюць не адной прыгажосцю формы ды раскідзістымі шатамі, але і тым, што яны — сведкі гісторыі краю. Вучоныя сцвярджаюць, што асобныя віды жывёл і раслін пасяляюцца толькі на такіх ветэранах. Раней іх было больш, а цяпер усе яны пасяліліся на старонках Чырвонай кнігі: напрыклад, амяла аўстрыйская.

Да каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў, якія могуць стаць помнікам прыроды, адносяцца таксама крыніцы, ручаі і іншыя каштоўныя водныя аб’екты і звязаныя з імі экасістэмы; асобныя рэдкія формы рэльефу, размешчаныя ў прыродным асяроддзі мінералагічныя, палеанталагічныя і іншыя ўнікальныя геалагічныя матэрыялы.

Калі вы ведаеце тэрыторыі, якія могуць стаць заказнікам або помнікам прыроды, паведамляйце пра іх да канца траўня 2022 года на адрас aapt.belarus@gmail.com.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 28.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 28.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 28.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 28.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 28.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 28.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM