Спявачку Аляксандру Захарык вызвалілі ў зале суда

29.04.2023 Музыка

Артыстку судзілі паводле арт. 342 КК за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.


photo_2023-04-28_21-49-00.jpg

Аляксандру затрымалі 30 студзеня 2023 года і змясцілі ў СІЗА. Пад вартай спявачку ўтрымлівалі амаль чатыры месяцы.

27 красавіка ў судзе Кастрычніцага раёна Мінска разглядалі справу супраць яе. Аляксандры прызначылі пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі і вызвалілі ў зале суда.

Аляксандра Захарык — джазавая спявачка, удзельніца шоу «Голас». Яна двойчы ўдзельнічала ў фінале нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне». 34-гадовая артыстка выступала з гуртом Apple Tea і працавала над уласным праектам ZAKHARIK.