• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.04.2021 | Грамадства

Новы законапраект аб СМІ: абмяжоўваць доступ да рэсурсаў, пазбаўляць акрэдытацыі, прыцягваць да адказнасці

Палата прадстаўнікоў ухваліла ў першым чытанні законапраект «Аб змене законаў у пытаннях сродкаў масавай інфармацыі». Праект апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе Новы Час са спасылкай на «Свабоду».



Як вынікае з дакументу, пашыраныя абавязкі юрыдычных асобаў, якія з’яўляюцца рэдакцыямі СМІ, уладальнікамі інтэрнэт-рэсурсаў і сеткавых выданняў. Да 5 гадоў павялічаны тэрмін забароны на права фізічным і юрыдычным асобам выступаць у якасці заснавальніка СМІ пасля таго, як яго выпуск спынены. Для ўладальнікаў інтэрнэт-выдання такое абмежаванне вызначанае 3 гадамі.

Сярод падставаў адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі або перарэгістрацыі указваюцца наступныя прычыны:

  • назва СМІ супадае або падобна да назвы выдання, у дачыненні да якога прынятае рашэнне аб спыненні выпуску.
  • назва сеткавага выдання не супадае з назвай дамену інтэрнэт-рэсурсу.
  • галоўны рэдактар не мае права паводле закону займаць такую пасаду.
  • вынясенне цягам года двух і больш пісьмовых папярэджанняў.
  • рашэнне міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы аб наяўнасці паведамленняў або матэрыялаў, распаўсюд якіх здольны прывесці да ўзнікнення пагрозы нацыянальнай бяспецы.

З’явіліся новыя прычыны, на падставе якіх дзяржорганы могуць абмяжоўваць доступ да інтэрнэт-рэсурсаў і сеткавых выданьняў. Так, на рашэньне Мінінфарму гэта дазволена ў наступных выпадках:

  • публікацыя забароненай да распаўсюду інфармацыі
  • вынясенне ўладальніку інтэрнэт-рэсурсу цягам года двух і больш патрабаванняў, а ўладальніку сеткавага выдання — пісьмовых папярэджанняў
  • невыкананне ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсу патрабаванняў органа дзяржкіравання аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб СМІ або непаведамлення ў гэты орган пацвярджальных дакументаў
  • рашэнне міжведамаснай камісіі пра наяўнасць на інтэрнэт-рэсурсе матэрыялаў, распаўсюд якіх пагражае нацыянальнай бяспецы.

Рашэнне пра абмежаванне доступу да інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выдання за распаўсюд інфармацыі, накіраванай на прапаганду экстрэмісцкай дзейнасці ці заклікі да такой дзейнасці, будзе прымацца на падставе пастановаў генпракурора, пракурораў абласцей і Мінска.

Законапраект забараняе СМІ і інтэрнэт-рэсурсам публікаваць вынікі апытанняў адносна грамадзка-палітычнай сітуацыі ў краіне, рэферэндумаў і выбараў, калі няма адпаведнай акрэдытацыі. Нельга ўказваць і гіперспасылкі на матэрыялы, распаўсюд якіх у СМІ забаронены.

Акрамя таго, пералічаныя новыя патрабаванні да журналістаў:

  • ставіць у вядомасць галоўнага рэдактара пра магчымыя пазовы ды іншых прадугледжаныя заканадаўствам патрабаванні ў сувязі з распаўсюдам падрыхтаванага матэрыялу
  • выконваць абмежаванні на правядзенне перадвыбарчай агітацыі, адклiкання дэпутата, чальца Савету рэспублікі, вызначаныя выбарчым заканадаўствам
  • атрымліваць згоду галоўнага рэдактара на падрыхтоўку матэрыялаў для іншых СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў
  • не дапускаць фактаў парушэння прафесійнай этыкі журналістаў і агульнапрынятых нормаў маралі.

Журналісту таксама забаронена выкарыстоўваць яго правы і становішча ў мэтах утойвання ці фальсіфікацыі інфармацыі, збіраць звесткі на карысць трэцяй асобы або арганізацыі, якая не з’яўляецца СМІ, распаўсюджваць інфармацыю з мэтай зганьбіць паводле прыкметаў полу, узросту, расавай, рэлігійнай або нацыянальнай прыналежнасці; у сувязі з палітычнымі перакананнямі, а таксама дыскрэдытаваць дзяржаўныя органы ўлады.

Супрацоўніка СМІ змогуць пазбаўляць акрэдытацыі, калі ён або рэдакцыя парушылі парадак распаўсюду звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і ганяць дзелавую рэпутацыю чалавека ці арганізацыі.

Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы ў Варшаве адкрылі кавярню «Какао»

Некалькі месяцаў таму ў Варшаве адкрылася беларуская кавярня з хатняй выпечкай па сямейных і рэгіянальных рэцэптах....

valiancina_shauchenka
Грамадства

На рэканструкцыю аб’ектаў культуры Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе выдзелена Br36,6 млн.

На рэканструкцыю, рэстаўрацыю, кансервацыю і капрамонт аб’ектаў культуры ў Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе...

valiancina_shauchenka
Кіно

У ютубе з’явілася адрэстаўраваная версія фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»

Гэта знакамітая экранізацыя аднайменнай гатычнай аповесці Уладзіміра Караткевіча, якую зрабіў беларускі і савецкі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Зняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча могуць перавесці на турэмны рэжым

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Месяц таму адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17 змясціла Уладзіміра...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Беларусы ў Варшаве адкрылі кавярню «Какао»
    Грамадства
    На рэканструкцыю аб’ектаў культуры Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе выдзелена Br36,6 млн.
    Кіно
    У ютубе з’явілася адрэстаўраваная версія фільма «Дзікае паляванне караля Стаха»
    Грамадства
    Зняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча могуць перавесці на турэмны рэжым
    Грамадства Гісторыя Асоба
    «Аб грамадзянстве думаю, але бярэ мяне жах». Тут 11 фактаў пра жанчыну, якую ўлады гвалтам вярнулі ў Беларусь з-за мяжы. Але яе гісторыя вас натхніць
    Вандруем разам
    Па касцёлах Беларусі вандруе чабурашка ў вышыванцы
    Грамадства Літаратура
    «Божа мой, што б сказаў Караткевіч!» Уладзімір Арлоў распавёў, як стварае свае творы
    Грамадства
    У Польшчы выйшаў супер мілы каляндар ад беларускай ілюстратаркі
    Мастацтва
    «Дзень - гэта боскае стварэнне. Ты не думай, што табе так шмат дадзена» - інтэрв'ю з Алесем Родзіным
    Грамадства
    Ці могуць паўплываць на лёс твораў манументальнага мастацтва гараджане? Расказваем, якія ёсць спосабы
    Грамадства
    Суд над заснавальнікам Symbal.bу Паўлам Белавусам пачнецца 20 лютага
    Літаратура
    Сяргей Пясецкі: літаратурны геній і кантрабандыст на мяжы падзеленай Беларусі
    Грамадства
    «Не ідзі па глебцы, а ідзі па броўцы», або Чаму варта наведаць новую выставу ў музеі Петруся Броўкі
    Мастацтва
    Распачаўся прыём заявак на ўдзел у фестывалі мастацтва Арт-Мінск-2023
    Грамадства
    Сілавікі затрымалі супрацоўніцу газеты «Народная Воля» Анастасію Шаркевіч

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 07.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 07.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 07.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 07.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 07.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 07.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне
  • 07.02 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • Як Кастусь Каліноўскі пасля смерці стаў сацыялістам-рэвалюцыянерам?
    • Вандроўка сцежкамі Кастуся Каліноўскага
    • У Беларусі можа з'явіцца помнік вялікаму князю Міндоўгу. Што для гэтага трэба?
    • «Паўстанне Каліноўскага» — праз фатаграфіі, малюнкі, артэфакты яго ўдзельнікаў і сведкаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип