«Этнічная пастка» для дзяржаўнасці Беларусі. Што рабіць беларусам

«Суайчыннікамі» прапануецца прызнаваць асоб, «якія валодаюць рускай мовай і адносяцца да народаў, якія гістарычна пражываюць на тэрыторыі Расіі», а таксама тых асоб,"чые прамыя продкі нарадзіліся або пражывалі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі". Законапраектам таксама прапануецца ўдакладніць пералік народаў, якія гістарычна жывуць на тэрыторыі Расіі. У прыватнасці, у пералік уключаны прадстаўнікі беларускага і ўкраінскага народаў, карэнных малаколькасных народаў, піша ТАСС.


Якія рызыкі для Беларусі нясе ўказаны законапраект? На гэты конт экспертаў апытаў sn-plus.com.


belorusskij-i-rossijskij-pasporta.png

Павел Усаў: да 30% грамадзян могуць купіцца на «этнічную пастку»

1111.jpeg 

Доктар палітычных навук Павел Усаў лічыць, што беларускія ўлады не змогуць запрацівіцца працэсу паглынання краіны. Да 30% насельніцтва могуць купіцца на матэрыяльныя выгоды, якія абяцае статус «суайчынніка», — а значыць, фактычна могуць садзейнічаць размывання беларускай нацыі і знішчэння этнасу. 

— У законапраекце гаворка ідзе аб тым, каго прызнаваць суайчыннікамі, выдаюцца спецыяльныя дакументы, ўсталёўваюцца спецыяльныя льготы для тых, хто вырашыцца атрымаць статус «суайчынніка» — нешта накшталт рускай карты. З’яўленне падобнага законапраекта азначае пашырэнне сістэмы атрымання грамадзянства Расійскай Федэрацыі, забеспячэнне абароны тых, хто захоча атрымаць статус «суайчынніка».

Прыкладна 90% беларусаў, нават мы з вамі зараз, размаўляюць на рускай мове. Многія з іх могуць палічыць дабром атрыманне ласкава прапанаванага статусу — калі яно будзе суправаджацца атрыманнем забеспячэння, іншых матэрыяльных выгод... так, значны працэнт насельніцтва можа купіцца. Уявіце сабе, што 50% рускамоўных ня супраць атрымаць статус суайчынніка. А ў цэлым гэта каля 30% усіх грамадзян Беларусі! Што фактычна азначае ператварэнне Рэспублікі ў рускую тэрыторыю, і гэта пасля немінуча прывядзе да паглынання краіны і канчатковага знішчэння беларусаў як этнасу, як нацыі.

 Улады не змогуць супраціўляцца працэсу паглынання краіны. Улады не змогуць забараніць «рускую карту», як гэта зрабілі з той жа «картай паляка». Бо сёння забараніць сваім грамадзянам атрыманне статусу «суайчынніка» — значыць, праводзіць антырускую палітыку. Атрыманне статусу суайчынніка супярэчыць новай рэдакцыі беларускай Канстытуцыі. Наколькі я памятаю, у ёй устаноўлены абмежаванні, або цэнзы, для тых, хто маюць дакументы замежнай дзяржавы. Напрыклад, удзел у электаральных кампаніях. Аднак на саюзную дзяржаву гэта не распаўсюджваецца. 

У дамове аб яго стварэнні ад 1999 года прапісана нават стварэнне адзінага грамадзянства Саюзнай дзяржавы. Паўтаруся: дамінуючая частка нашага насельніцтва карыстаецца рускай мовай, гэта значыць — цалкам рэальна, што да 30% грамадзян могуць купіцца на «этнічную пастку». Таму галоўная мэта законапраекта аб суайчынніках — падрыў этнічнага адзінства і як вынік — знішчэнне беларусаў як нацыі. 

— Атрыманне статусу «суайчынніка» па ідэі аўтаматычна прадугледжвае абарону «рускамоўнага насельніцтва» — як на Данбасе, напрыклад...

— У Беларусі і так рускія войскі, беларуская дзяржава ў цэлым пад стратэгічным і ваенным кантролем Крамля. Гэта значыць глыбінны сэнс статусу «суайчынніка» для нашай рэспублікі — надаць дадатковы імпульс для размывання некансалідаванага этнасу. Больш на самай справе законапраект накіраваны на Казахстан, Кыргызстан, Арменію, Эстонію і Латвію, дзе вельмі вялікі працэнт рускамоўных грамадзян, якіх Расія пагражала абараняць. 

Цяпер пытанне заключаецца ў тым, які механізм абароны плануе выкарыстаць Крэмль. Мы абмяркоўваем ідэалагічную падаплёку крамлёўскага рашэння, і натуральна, можам меркаваць агрэсіўныя метады абароны «суайчыннікаў». Галоўная мэта занесенага законапраекта — кансалідацыя рускай прасторы, размыццё некансаліданых этнасаў і іх паглынанне. 

Алена Анісім: Калі «па-добраму» не ўдасца запісаць у «соотечественнікі», у сцэнары прадугледжаны сродкі прымусу 

1626423372_1574779915_1572420181_1569227962_len_02.jpg

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім мяркуе, што адзіны сродак супрацьстаяць захопніцкім планам Масквы — увесь час размаўляць па-беларуску, прасоўваць беларускую мову з тым, каб нас ніхто прымусова не запісваў ні ў якія суайчыннікі чужой краіны і чужога народа. 

— Рызыкі відавочныя: тут прысутнічаюць прэтэнзіі на землі, які яналежаць беларускаму народу. Канешне, гэта вялікая небяспека. Але пытанне найперш у тым, што чаму б не запытацца ў беларускага народа: хоча ён быць «соотечествінніком» ці не хоча, хочам мы жыць у камунальнай кватэры ці ўсё ж — асобным жыццём у незалежныай краіне Беларусь, шанаваць сваю мову, культуру і гэтак далей? Падобна на тое, што ў народа якраз-такі не збіраюцца пытацца, а чарговы раз яму збіраюцца ўказваць. А калі не ўдасца, так сказаць, «па-добраму», то відавочна, што ў сцэнары прыхаваныя іншыя сродкі — прымусу. 

— Што ў гэтай сітуацыі могуць зрабіць беларусы, як могуць процістаяць прымусоваму запісу ў «соотечественнікі»? 

— Паўплываць на прыняцце нейкіх законаў у іншай краіне мы дакладна не можам; на гэта здольныя паўплываць тыя беларусы, якія жывуць у Расіі. Гэта раз. Мы, жывучы тут, можам рабіць толькі адно: увесь час размаўляць па-беларуску, прасоўваць беларускую мову з тым, каб нас ніхто прымусова не запісваў ні ў якія суайчыннікі чужой краіны і чужога народа.

 — Гэта адзіны сродак прадэманстраваць сваю волю? 

— Гэта адзіны сродак — штодня бараніць сваё права на незалежнасць, права на сваю палітычную свабоду. І дзяржаўную свабоду. 

— Беларускія ўлады будуць супраціўляцца паглынанню Беларусі ці не? 

— Калі беларускія ўлады пачнуць у Беларусі больш шырока выкарыстоўваць беларускую мову і папулярызаваць яе — сваімі дзеяннямі, сваімі выказваннямі, прыняццем законаў ці зменаў у законы, якія будуць умацоўваць стан беларускай мовы, а не наадварот, — тым самым яны будуць умацоўваць дзяржаўнасць. У адваротным выпадку яны не паспрыяюць умацаванню Беларусі як самастойнай краіны.