У журы прэстыжнай амерыканскай кінапрэміі «Залаты глобус» увайшлі двое беларусаў

У журы прэстыжнай амерыканскай прэміі «Залаты глобус» уключаныя двое беларусаў, паведамляе Reform.news.


Прэмія "Залаты глобус"

«У журы 82 кінапрэміі «Залаты глобус», найвядомейшай амерыканскай узнагароды, якая прысуджаецца Галівудскай асацыяцыяй замежнай прэсы з 1944 года за працы ў кінафільмах і тэлевізійных карцінах, будзе працаваць беларуская кінакрытык,» напісала ў сацсетках Ірэна Кацяловіч. У 2022 годзе яна стала першай грамадзянкай Беларусі, якая ўключылася ў працу журы другой па прэстыжнасці прэміі ў амерыканскай кінаіндустрыі пасля «Оскара».

Ірэна Кацяловіч

Акрамя яе ў журы увайшоў кінакрытык Максім Карпіцкі. Ён будзе ўдзельнічаць у вызначэнні пераможцаў у другі раз.

Максім Карпіцкі
  Максім Карпіцкі. Фота прадастаўлена аўтарам.

Падача заявак на ўдзел у «Залатым глобусе» пачынаецца ў верасні гэтага года. Фінальнае галасаванне па вызначэнні пераможцаў адбудзецца ў снежні 2023-га.

Кінапрэмія будзе ўручацца на пачатку 2025 года.

Чытайце яшчэ:

Дзе беларусы могуць глядзець кіно і серыялы — гайд па стрымінгах

Страх рэпрэсій і казкі пра ратаванне свету. Пра што распавядаюць незалежныя беларускія аніматары

«Тры таварышы» і «Лета 1989». Хтонь і мінулае (пост)савецкага жыцця