• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.01.2023 | Грамадства Літаратура

Альгерд Бахарэвіч. Занадта чужы для таго, каб быць «сваім»

Сёння адзначае свой 48-мы дзень народзінаў пісьменнік і публіцыст, аўтар 25 кніг (у тым ліку зборніка паэзіі «Вершы») Альгерд Бахарэвіч, піша Крысціна Бандурына ў «Новым Часе».


91.jpg
Альгерд Бахарэвіч. Фота Юлі Цімафеевай

Напэўна, ужо прайшоў той час, калі модна было захапляцца пісьменнікамі. Не, канешне, па-ранейшаму застаюцца людзі, якія наведваюць магілы любімых творцаў, месцы, дзе яны жылі і стваралі, і помнікі, якія рэдка маюць што агульнае са сваімі прататыпамі. Але гэта тычыцца мёртвых пісьменнікаў, якія адным сваім фактам страчанасці для гэтага свету зрабілі сабе палову імёнаў. Жывымі жа цяпер модна грэбаваць. Хаця, можа быць, я памыляюся і так было заўсёды — адвечнае «што маем, не цэнім»? Цяпер у мяне ёсць магчымасць упэўніцца ў гэтым самой.

Я не заўсёды была такой разумнай. Перш чым прыйсці да ўсведамлення важнасці кожнай і кожнага, хто хоць нешта робіць для таго, каб гэтую планету не разарвала на шматкі ад нашай абыякавасці і злосці, я была адной з бясконцых шэрагаў безаблічных «крытыкаў», чыё меркаванне пра сябе неапраўдана высокае, а каэфіцыент карыснага дзеяння вагаецца на ўзроўні нулю. І, канешне, я лепш за ўсіх ведала, як правільна жыць, што гаварыць і як ствараць, асабліва калі ў самой гэта кепска атрымлівалася.

Не памятаю, як пазнаёмілася з Альгердам Бахарэвічам, але памятаю, як цешыла маю ганарлівасць кожная размова з ім і кожны поціск рукі пры сустрэчы. Яшчэ нядаўна я разбірала яго творы для дыпломнай на філфаку — і вось ужо мы размаўляем пра літаратуру дзесьці ў кулуарах творчых імпрэз. Каго такое не будзе цешыць?

За Бахарэвічам цягнуўся шлейф скандаліста, адступніка веры ў забранзавелых класікаў і разбуральніка традыцый, які не мог не прывабліваць, бо маёй стыхіяй таксама былі бунт і жаданне быць першай. Адна толькі фраза «першы фемінісцкі раман», якая пастаянна суправаджала кнігу «Белая муха, забойца мужчын», напаўняла мой рот атрутнай слінай зайздрасці, якую я, як і многія іншыя «крытыкі», клапатліва збірала, каб потым праліць напоўніцу — на нашумелых «Сабак Эўропы». Нішто папярэдняе мяне так чапляла, як гэтая гісторыя.

...Сядзіба «Беларускага ПЭН-цэнтра», звычайны мінскі дзень: свінцовае неба, абыякавыя твары за вокнамі — і адчуванне загнанай вавёркі ў коле, якая вымушаная пастаянна яго круціць, каб быць заўважнай. Таксічнае творчае асяроддзе, кожны са сваімі амбіцыямі, планамі і ідэямі. Мы размаўляем з Бахарэвічам пра «Сабак Эўропы», якія яшчэ не напісаныя, але ўжо ў працэсе. «Гэта будзе найлепшы мой раман, — гаворыць мне Бахарэвіч. — Пасля такіх раманаў больш няма чаго пісаць». — «Буду чакаць!» — ветліва ўсміхаюся я ў адказ і яшчэ доўга потым не магу забыць гэтую размову. Колькі пыхі! Колькі ганарыстасці! Гэта ж трэба — «найлепшы раман»!

Кожны чалавек у сваім жыцці адносна тых ці іншых сітуацый перажывае этап сталення. Ну ладна, не кожны, але большасць усё ж сталее. У некаторых «падлеткавы бунт» супраць Бахарэвіча не заканчваецца ніколі — інакш я не ведаю, чым патлумачыць тую ўпартасць, з якой белліт гатовы прыдумляць шматузроўневыя наслаенні падкілімавых гульняў, абы не даваць Бахарэвічу прэмій, і абсмоктваць кожную рэпліку ва ўтульным фэйсбучыку.

Мой бунт супраць Бахарэвіча скончыўся ў 2020-м, калі пісьменнік непарыўна з’яднаўся ў адно з чалавекам — і ў гэтым з’яднанні выявіліся свабодны дух, смеласць і любоў да зямлі, на якой ён стаіць. 2020 год і ўсё, што было пасля, сталі самай яскравай «праверкай на вашывасць». Вялікай хваляй змыла ўсё наноснае, другаснае, і цяпер ужо не маюць значэння ні тыя прэміі, ні скандалы вакол іх, ні абразы, ні меркаванні іншых. Ужо няма ні пыхі, ні ганарлівасці, ні амбіцый, засталося толькі жаданне выжыць, захаваць сябе і сведчыць. Мець смеласць і моц гаварыць на поўны голас пра тое, што баліць — насуперак усім спробам заткнуць табе рот.

Пасля 2020-га для мяне Бахарэвіч адышоў на другі план — цяпер я прыглядаюся да Альгерда і, мне падаецца, больш разумею менавіта яго. Занадта чужы для таго, каб быць тут «сваім», занадта чужы для таго, каб стаць «сваім» там — відаць, ён так і будзе вымушаны быць сярод двух розных светаў, кожнаму з якіх яшчэ трэба будзе пасталець, каб пачаць цаніць жывых і шчырых, смелых, упартых, прынцыповых. Здольных на рызыку і цяжкую няўдзячную працу — быць сведкам часу, яго нястомным біёграфам, заўважаць дробязі і праз іх раскрываць сутнасць. Гаварыць са светам на сваёй мове — той самай, што комам захрасае ў горлах дзяцей Аліндаркі, — нават калі гэтая мова сёння адна з самых непажаданых у свеце.

...Летам 2020 года мы з Альгердам сустрэліся ў адной з кропак свету, і гэта была ўжо зусім іншая размова, дзе не было месца атрутнай зайздрасці, прыхаваным кпінам і позіркам звысоку. «Калі штосьці са мною здарыцца, не маўчыце, пішыце пра мяне», — сказаў Альгерд нам з Юляй Цімафеевай. «І вы пра мяне таксама», — усведамляючы ўсю глыбіню гэтай просьбы праз усю папярэднюю гісторыю, адказала я.

Час такі, што пісаць цяпер выпадае пераважна з сумных нагод. Але сённяшняя — выключэнне. Альгерду Бахарэвічу сёння 48 — і з гэтай нагоды ўжо вісіць на яго старонцы пранізлівы допіс пра людзей, гарады, кнігі і мову, якія запаўняюць сабою прастору жыцця чалавека і пісьменніка, чужынца на роднай зямлі і на іншых землях, які не ўпісваецца ў агульны пейзаж ні са сваёй мовай, ні са сваёй творчасцю, ні са сваёй Беларуссю.

Віншую, Альгерд. Няхай знойдзецца сваё месца, няхай прыйдзе свой час, хай жыве твой чытач і твая краіна, у якой, я спадзяюся, будуць чытаць разумныя кнігі і прыслухоўвацца да іх. Ты толькі пішы.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?

Нечаканую знаходку размясціў гісторык Дзяніс Лісейчыкаў у сваім фэйсбуку. На думку спецыялістаў, простыя запісы...

valiancina_shauchenka
Кіно

Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»

Беларуская сетка фільмавытворцаў паказала на Еўрапейскім фільммаркеце ў межах Берлінскага міжнароднага кінафестывалю...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пагром культуры. Частка ІІІ: татальная цэнзура ва ўсіх сферах

Беларускі ПЭН прэзентаваў справаздачу па парушэннях культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне

Улады Беларусі працягваюць пашыраць спіс так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў, дадаючы туды ўсё больш і больш нечаканыя...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    Кіно
    Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»
    Грамадства
    Пагром культуры. Частка ІІІ: татальная цэнзура ва ўсіх сферах
    Грамадства
    Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне
    Грамадства
    «Мы падсвядома ствараем сабе стрэсавыя сітуацыі і не заўважаем гэтага». Гутарым з псіхолагам
    Гісторыя Асоба
    «Шалёны» брат Вітаўта. Гісторыя Жыгімонта Кейстутавіча
    Гісторыя
    Што паглядзець у Межава: каменныя крыжы і забытыя храмы
    Гісторыя
    105 гадоў таму было заснаванае таварыства «Заранка»
    Мастацтва
    Віталь Цвірка: экспрэсіянізм па-беларуску
    Гісторыя
    «Дзядзька Язэп, рыхтуйцеся, на вас будуць выліваць памыі». Раскол у шэрагах Рады БНР
    Мастацтва
    У Гродне адкрыюць выставу графікі і малюнка двух мастакоў
    Музыка Беларусы свету
    «Ад безнадзейнага адчаю да адчайнай надзеі». Света Бень і Галя Чыкіс адыгралі першы канцэрт вялікага гастрольнага тура. Паглядзіце, як гэта было
    Мастацтва
    Новая выстава «Погляд у далягляд» у галерэі «Арт-Беларусь» — прысвячэнне жанру пейзажа
    Гісторыя
    5 фактаў пра Рыжскі мір. Калі нас бяз нас дзялілі
    Грамадства
    Гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава этапавалі ў калонію

Афіша

  • 20.03 — 18.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Iva Sativa ў Тбілісі

  • 20.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 20.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 20.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 20.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 20.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 20.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 20.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Мора Герадота: радзіма дзеда Талаша
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • «Гісторыя беларусаў поўная схаванага ўпартага гераізму, які зразумее любы падлетак». Лонгрыд Ганны Севярынец пра падлеткаў і не толькі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип