Запрашаем у вандроўку “Па Маладзечанскаму краю”

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць ў сяброўскае падарожжа “Па Маладзечанскаму краю” 29 студзеня 2012 г. у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

У праграме:

Радашковічы – Троіцкі касцёл сяр 19 ст. у класічным стылю, рыма-каталіцкія і жыдоўскія могілкі, шэраговая забудова мястэчка.

Дубрава – комплекс бровару кан. 19 ст., Успенскі касцёл кан. 18 ст. Класіцызм.

Пятроўшчына – вадзяны млын кан. 19 ст

Гарадок – Троіцкая царква друг. пал. 19 ст., руіны брамы 18 ст., сінагога кан. 19 ст., шэраговая забудова, вадзяны млын кан. 19 ст.

Хоўхлава – Касцёл драўляны Найсвяцейшай Марыі Панны 30-х гг. 18 ст., капліца-пахавальня сяр. 19 ст.

Груздава – драўляная царква Прасвятой Багародзіцы кан. 18 – пач. 19 стст.

Палачаны
– царква Раства Багародзіцы кан. 19 ст., руіны комплексу касцёла Св. Роха, руіны капліцы-пахавальні Дыдэрак і рыма-каталіцкія могілкі (ускраіна Палачан, былы фальварак Аборак)

Яхімоўшчына
– комплеск сядзібы Свентаржэцкіх: свірны, дамы работнікаў, афіцына, бровар, рэшткі парку.

Кантакты: +375 29 111 73 32, +375 17 262 73 43

Падрабязней пра вандроўку